Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міліцыя ў Менску зноў правярае паведамленьні аб бомбах у навучальных установах


Архіўнае фота, жнівень 2020 году

Кіраўнікі некалькіх навучальных устаноў паведамілі ў міліцыю пра лісты аб закладзеных выбуховых прыладах, што паступілі на пошту.

Праваахоўныя органы правяраюць паведамленьні аб мінах у навучальных установах Менску. Пра гэта паведамляе ТАСС са спасылкай прэс-службу ГУУС Менгарвыканкаму.

«Сёньня ў міліцыю зьвярнуліся кіраўнікі некалькіх навучальных устаноў, якія паведамілі пра лісты з інфармацыяй аб закладзеных выбуховых прыладах, што паступілі на пошту. На месцы адпраўляюцца супрацоўнікі міліцыі, прымаюцца неабходныя меры бясьпекі», — адзначылі ў паведамленьні менскай міліцыі.

У ГУУС дадалі, што па кожным факце паведамленьня супрацоўнікі міліцыі правядуць праверку. Раней ужо неаднаразова паступалі паведамленьні пра небясьпеку, якія не пацьвердзіліся, адзначылі ў прэс-службе. Там нагадалі, што за загадзя лжывае паведамленьне аб небясьпецы прадугледжана крымінальная адказнасьць і пакараньне ў выглядзе пазбаўленьня волі тэрмінам да 7 гадоў.

Паведамленьні аб мінах у будынках былі масава разасланыя ў мінулую пятніцу кіраўнікам дзяржаўных арганізацый і прадпрыемстваў па ўсёй Беларусі. У прыватнасьці, звыш 5 тысяч чалавек эвакуавалі з прычыны лжывых паведамленьняў аб мінах з розных устаноў Віцебскай вобласьці.

Таксама ў Менску давялося правяраць паведамленьні аб мінах у некалькіх навучальных установах і Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. Таксама паведамленьні аб выбуховых прыладах былі атрыманы ў пасольствах Беларусі ў Аўстрыі, Кіргізстану і Казахстану. Па выніках першых аглядаў выбуховых рэчываў выяўлена не было.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG