Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пачынаецца Нобэлеўскі тыдзень: у Швэцыі і Нарвэгіі на гэтым тыдні абвесьцяць ляўрэатаў прэміі ў пяці галінах


Нобэлеўскі мэдаль

У Швэцыі абвесьцяць ляўрэатаў па мэдыцыне, фізыцы, хіміі і літаратуры. Прэмію міру традыцыйна прысудзяць у Нарвэгіі

Нобэлеўскі камітэт у Стакгольме ў панядзелак паведаміць, каму прысуджаная прэмія па мэдыцыне.

У аўторак, 5 кастрычніка, абвесьцяць ляўрэата прэміі па фізыцы, у сераду – па хіміі, у чацьвер – па літаратуры.

Ляўрэат прэміі за садзейнічаньне ўсталяваньню міру, якая лічыцца адной з самых прэстыжных узнагарод у сьвеце, традыцыйна будзе абвешчаны ў Осла. Цырымонія прызначаная на пятніцу. На прэмію міру сёлета прэтэндуюць 329 кандыдатаў, 234 з іх – гэта фізычныя асобы, 95 – арганізацыі.

Згодна з правіламі Нобэлеўскага камітэту, сьпіс патэнцыйных кандыдатаў на прэмію трымаецца ў сакрэце. Фонд Нобэля на працягу як мінімум 50 гадоў пасьля вылучэньня ня мае права публікаваць іх сьпіс.

Аднак, шэраг СМІ на працягу году паведамлялі пра тое, што на прэмію міра вылучаныя вядомыя сусьветныя лідэры і палітыкі. У прыватнасьці, паводле іх інфармацыі, на Нобэлеўскую прэмію міру вылучаныя былы супрацоўнік Агенцтва нацыянальнай бясьпекі (АНБ) ЗША Эдвард Сноўдэн, заснавальнік WikiLeaks Джуліян Асанж., былая кандыдатка ў прэзыдэнты Беларусі Святлана Ціханоўская і экалягічная актывістка Грэта Тунбэрг. Акрамя таго, прэтэндэнтамі лічацца такія арганізацыі, як «Рэпарцёры без межаў» і «Камітэт абароны журналістаў».

11 кастрычніка, у сталіцы Швэцыі вызначаць ляўрэата прэміі Швэдзкага дзяржаўнага банку па эканамічных навуках памяці Альфрэда Нобэля.

  • Нобэлеўская прэмія 2021 году прадугледжвае ўзнагароду ў 10 млн швэдзкіх крон (каля $ 1,1 млн)
  • У 2015 годзе ляўрэаткай Нобэлеўскай прэміі па літаратуры стала беларуская пісьменьніца, якая піша па-расейску, Сьвятлана Алексіевіч. Гэта першы нобэлеўскі ляўрэат у гісторыі незалежнай Беларусі. Цяпер Сьвятлана Алексіевіч вымушаная жыць у эміграцыі, а як кнігі канфіскуюцьзь бібліятэк і здымаюць са школьных навучальных праграм.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG