Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нямецкая паліцыя затрымала беларуса, які нелегальна перавозіў мігрантаў


Паліцыя Нямеччыны дэпартуе мігрантаў у Мюнхэне, ілюстрацыйнае фота

У Нямеччыне затрымалі беларуса, які перавозіў 41 мігранта з Іраку і Сырыі. Сярод нелегалаў былі жанчына і двое дзяцей.

49-гадовага грамадзяніна Беларусі затрымалі, паведамляе Süddeutsche Zeitung. Фуру на фэдэральнай трасе праверыла паліцыя, якую перад гэтым нехта папярэдзіў пра нелегальную перавозку.

Раней непадалёк ад Франкфурту-на-Одэры затрымалі грузавік, якім кіраваў 43-гадовы ўкраінец. Ён перавозіў 40 мігрантаў з Іраку і Ірану.

Паводле фэдэральнай паліцыі, ад пачатку году да канца верасьня было выяўлена агулам 1556 асоб, якія незаконна праніклі ў Нямеччыну празь Беларусь, Літву ці Польшчу.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG