Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вядомага валянтэра Ільлю Міронава замест вызваленьня перавялі ў СІЗА


Ільля Міронаў

У чым падазраюць Міронава пакуль застаецца невядомым.

Пасьля трох сутак арышту вядомага валянтэра Ільлю Міронава ня выпусьцілі на свабоду. Ягоная маці Валянціна паведаміла ў Facebook, што Ільлю перавялі ў СІЗА.

Міронава затрымалі 30 верасьня. Магчымая прычына — пост у Facebook, у якім ён паспачуваў родным і блізкім загінулага ў перастрэлцы Андрэя Зельцара.

Гамяльчук Ільля Міронаў вядомы тым, што напісаў больш за 2500 лістоў палітвязьням. Ён носіць перадачы ў СІЗА і наведвае суды.

Нядаўна Міронаў ужо адбыў 25 сутак нібыта за пікет. Так судзьдзя Віктар Казачок патрактаваў надпіс на ягонай майцы — «Пишите письма».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG