Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ва Ўкраіне дэпутаты ад прапрэзыдэнцкай фракцыі «Слуга народу» сабралі подпісы за адстаўку сьпікера Рады


Ва Ўкраіне дэпутаты ад прапрэзыдэнцкай фракцыі «Слуга народу» на пашыраным пасяджэньні ў Трускаўцы сабралі больш за 150 неабходных подпісаў за адстаўку кіраўніка Вярхоўнай Рады Дзьмітрыя Разумкова.

17 верасьня ў эфіры праграмы «Свабода слова» Дзьмітрый Разумкоў, яго першы намесьнік Руслан Стэфанчук і старшыня фракцыі «Слуга народу» Давід Арахамія паспрачаліся з нагоды законапраекту пра алігархаў, які Разумкоў накіраваў у Вэнэцыянскую камісію, нягледзячы на пратэст фракцыі «Слуга народу». Разумкоў заявіў, што зрабіў гэта з прычыны звароту чатырох апазыцыйных фракцый і груп, а таксама упаўнаважанага ў галіне правоз чалавека.

20 верасьня Разумкоў зьвярнуўся да антыкарупцыйных органаў з просьбай праверыць інфармацыю пра нібыта прапановы дэпутатам хабару за падтрымку «некаторых адставак».

Тады першы намесьнік старшыні фракцыі «Слуга народу» Аляксандр Карніенка запэўніваў, што няма ніякіх ініцыятыў па адстаўцы Разумкова з пасады кіраўніка Вярхоўнай Рады. Аднак 30 верасьня Разумкоў паведаміў, што «Слуга народа» ініцыявала яго адстаўку. Пазьней у «Слузе народу» заявілі, што зварот Давіда Арахаміі аб атрыманьні падпісных лістоў аб адстаўцы Разумкова — яго асабістая ініцыятыва.

Прэзыдэнт Украіны Уладзімір Зяленскі назваў «вялікай памылкай» Разумкова, што той «выносіць гэтыя пытаньні ў публічную сфэру, у мэдыя».

Дзмітры Разумкоў быў паліттэхнолягам Уладзіміра Зяленскага і партыі «Слуга народу» у 2019 годзе. Пасьля парлямэнцкіх выбараў стаў сьпікерам Вярхоўнай Рады.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG