Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэс-сакратар Пуціна назваў блякаваньне сайту «Комсомольской правды» ў Беларусі парушэньнем свабоды СМІ


Дзьмітрый Пяскоў

У канцы верасьня ўлады Беларусі заблякавалі сайт выданьня «Комсомольская правда в Беларуси». 1 кастрычніка прэс-сакратар прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна Дзьмітрый Пяскоў назваў блякаваньне незаконным.

«Рашэньне Менску абмежаваць доступ да сайту „Комсомольской правды“ ў Беларусі парушае свабоду СМІ, Крэмль зь ім ня згодны», — заявіў Дзьмітрый Пяскоў, якога цытуе агенцтва ТАСС.

29 верасьня Міністэрства інфармацыі Беларусі заблякавала доступ да сайту беларускай «Камсамолкі». У міністэрстве абгрунтавалі рашэньне тым, што на сайце kp.by зьявілася публікацыя, у якой «зьмяшчаюцца зьвесткі, якія садзейнічаюць фармаваньню крыніц пагрозы нацыянальнай бясьпецы, якія палягаюць у штучным нагнятаньні напружанасьці і супрацьстаяньня ў грамадзтве».

Напярэдадні КП апублікавала камэнтар аднаклясьніцы забітага супрацоўнікамі КДБ праграміста Андрэя Зельцара, у якім тая станоўча пра яго выказалася. Гэта выклікала абурэньне праўладных тэлеграм-каналаў, пасьля чаго КП зьмяніла акцэнты ў матэрыяле. Паводле кіраўніка расейскай газэты «Комсомольская правда» Ўладзіміра Сунгоркіна, беларуская рэдакцыя «цалкам добрасумленна» асьвятляе сытуацыю ў краіне, але ўлады ўжо больш як год забараняюць распаўсюджваць і друкаваць выданьне.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG