Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цытаты праз краты. «Нас спрабуюць раскалоць на два лягеры, але мы мацнейшыя»


Барыста Аляксандар Сузько параўноўвае лісты са сьвежай кавай, пэнсіянэрка Галіна Дзербыш ня верыць, што беларусаў расколюць на два лягеры, а валянтэрка Тацяна Астроўская верыць, што за любоў яшчэ не караюць. Свабода працягвае публікаваць натхняльныя цытаты ад палітычных вязьняў.

Тацяна Астроўская

«Я вельмі люблю людзей, спадзяюся, узаемна, спадзяюся, гэта не караецца».

  • Валянтэрка фонду «Страна для жизни»
  • Менск, 45 гадоў
  • Затрымалі 9 ліпеня 2021 году за «фінансаваньне экстрэмісцкага фармаваньня»
  • Месца: СІЗА № 1 у Менску («Валадарка»)

Аляксандар Сузько

«Ваш ліст я адкрыў у цёмнай камэры, куды не трапляе нават промень сонца, бо на вокнах, акрамя кратаў, яшчэ і мэталічныя пласьціны. Ваш ліст быў сонцам, надзеяй, якая нясе водар свабоды, шчасьця, будучага жыцьця. Гэты водар зьвязаны ў мяне з пахам сьвежазваранай кавы, якую я як бармэн умею прыгатаваць і ў кампаніі аматараў футболу выпіць яе».

  • Футбольны фанат, Мазыр
  • Затрымалі 4 траўня 2021 году за «ўдзел у пратэстах»
  • Месца: СІЗА № 3 у Гомлі

Аляксандар Драздоў

«Не паверыце, ваш ліст прыйшоў у тую хвіліну, калі на душы зьявіўся сум і туга. Вельмі вы мяне выратавалі ў гэтую хвіліну, дзякуй вам за гэта. Працягвайце пісаць людзям, гэта цяпер вельмі неабходна ўсім нам».

  • Берасьце, 31 год
  • Затрымалі 27 лістапада 2020 году за «масавыя беспарадкі» 10 жніўня
  • Асудзілі на 4,5 года калёніі
  • Месца: папраўчая калёнія № 17 у Шклове

Галіна Дзербыш

«Хоць нас спрабуюць раскалоць на два лягеры, мы мацнейшыя. Дабро заўжды перамагае зло. Злы чалавек ад сваёй злосьці сохне, чарнее, зьмяншаецца на вачох. Добры чалавек увесь сьвеціцца, як сонейка. На яго паглядзіш — і сам больш добры становісься. Я ўпэўненая, што злыя людзі ўжо пачынаюць паварочвацца да дабра. Паглядзіце, колькі людзей не прайшлі міма бяды іншых. Беларус беларусу беларус».

  • Пэнсіянэрка, працавала бухгальтаркай, мае інваліднасьць
  • Абухава, 60 гадоў
  • Затрымалі 10 сьнежня 2020 году за «акт тэрарызму»
  • Праходзіць па «справе Аўтуховіча»
  • Месца: турма № 1 у Горадні

Андрэй Новікаў

«Стараюся займаць сябе па максымуму, захоўваючы розум і цела. Вялікая падмога ў гэтым — лісты ад жонкі, ад знаёмых і незнаёмых людзей, як зь Беларусі, так і з-за яе межаў. Гэта дапамагае мне адчуваць сябе ня кінутым, не забытым, адчуваць адзінства і падтрымку».

  • Валянтэр ініцыятыўнай групы Ціханоўскай, грамадзянін Расеі
  • Яму 51 год, сям’я жыве ў Пастаўскім раёне
  • Затрымлівалі двойчы, апошні раз 6 чэрвеня 2021 году
  • Асудзілі на 2,5 года калёніі за «ўдзел у пратэстах» і «незаконнае перасячэньне мяжы»

Калі вы лістуецеся зь вязьнямі і хочаце падзяліцца натхняльнымі фрагмэнтамі зь іхных лістоў, пішыце на radiosvaboda at gmail. com або ў нашыя сацыяльныя сеткі з пазнакай «Цытаты праз краты».

Усе «Цытаты праз краты»

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG