Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Канец памылковай экстрадыцыі. Беларуса Вадзіма Дубойскага вярнулі ў Белгарад 


Вадзім Дубойскі

У Расеі скончылася гісторыя з памылковай экстардыцыяй беларуса Вадзіма Дубойскага. Яго вярнулі з Курску ў Белгарад, паведаміла «Вясна-Брэст».

9 верасьня суд у Белгарадзе прыняў рашэньне выдаць Вадзіма беларускім уладам. Рашэньне не набыло моцы, бо адвакат яго абскардзіў у апэляцыйнай інстанцыі. Але супрацоўнікі СІЗА ў Белгарадзе «не разабраліся» і 22 верасьня пачалі працэс высылкі Дубойскага ў Беларусь. 23 верасьня экстрадыцыю спынілі ў Курску, за 150 кілямэтраў ад Белгараду.

31-гадовы Вадзім Дубойскі пад вартай з 16 красавіка. У жніўні 2020 яго пабілі ў падвалах Дома правасудзьдзя ў Берасьці, а затым ён стаў фігурантам крымінальнай справы паводле артыкулу 293 Крымінальнага кодэксу. Ён уцёк у Расею, адтуль плянаваў перабрацца ва Ўкраіну, але быў затрыманы расейскімі памежнікамі за спробу пераходу мяжы па-за пунктам пропуску.

У Беларусі яму пагражае да 8 гадоў калёніі за «масавыя беспарадкі».

Дубойскі — адзін са шматлікіх беларусаў, якіх затрымалі расейскія ўлады за ўдзел у беларускіх пратэстах.

Фактычна толькі аднаго чалавека з затрыманых пасьля жніўня 2020 году вызвалілі. Гэта блогер Мікалай Давідчык, які амаль 20 гадоў пражыў у Маскве. У Беларусі Давідчыка абвінавацілі ў грубым парушэньні грамадзкага парадку за адміністраваньне тэлеграм-чату Ліды і накіравалі запыт аб яго экстрадыцыі. У сакавіку Мікалая затрымалі супрацоўнікі ФСБ. Ён правёў паўтара месяца ў СІЗА, пакуль расейская Генпракуратура нечакана не адхіліла запыт. Пасьля вызваленьня ён пераехаў у Польшчу.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG