Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка заявіў, што ў Беларусі з Расеяй, па сутнасьці, адзіная армія


Узброеныя сілы Расеі, ілюстрацыйнае фота

Аляксандар Лукашэнка ў інтэрвію амэрыканскай тэлекампаніі CNN пракамэнтаваў здагадкі наконт таго, што Беларусь, разьвіваючы супрацоўніцтва з Расеяй, можа страціць незалежнасьць і стаць фарпостам на заходнім напрамку.

«Датычна таго, што Беларусь увойдзе ў склад Расеі, Вялікай Брытаніі ці ЗША, — гэта абсалютнае глупства. Мы з Уладзімірам Пуціным дастаткова разумныя, каб у рамках дзьвюх сувэрэнных дзяржаў стварыць такі саюз, які будзе яшчэ мацнейшы за ўнітарнае ўтварэньне. Таму пытаньне пра страту незалежнасьці і ўваходжаньне ў склад Расеі на парадку дня не стаіць. Гэта выдумка калектыўнага Захаду, як у нас кажуць», — запэўніў Лукашэнка.

Пры гэтым ён зьвярнуў увагу, што, па сутнасьці, Беларусь ужо даўно зьяўляецца фарпостам саюзнай дзяржавы Беларусі і Расеі.

«У нас створана на заходнім напрамку фактычна адзіная армія. Узброеная групоўка, асновай якой зьяўляецца беларускае войска. І ў выпадку канфлікту, мы гэтага ня ўтойваем, уся заходняя частка Ўзброеных сіл Расеі будзе нас падтрымліваць. Я вас не палохаю. Проста нагадваю тое, пра што мы ўвесь час кажам. Таму размовы пра тое, што калісьці будзе фарпост, няслушныя. Пры неабходнасьці гэты фарпост мы створым на працягу месяца», — падсумаваў Лукашэнка.

У сваім камэнтары БелТА дадае, што старшы міжнародны аглядальнік тэлеканалу CNN у Расеі, кіраўнік карпункту Мэт'ю Чанс задаваў ужо традыцыйныя для заходняй прэсы пытаньні, у аснове якіх — «грубыя і адкрытыя фэйкі, большасьць якіх кіраўнік дзяржавы абвяргаў ужо не аднойчы».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG