Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёлета замежны дзяржаўны доўг Беларусі зьменшыўся, унутраны — вырас


Ілюстрацыйная выява

Дзяржаўны доўг Беларусі на 1 верасьня склаў 57,2 мільярда рублёў, паведамляе Мінфін. Гэта на 0,6 мільярда рублёў, або на 1,1%, менш, чым на пачатак году.

Да канца году ўладам трэба выплаціць значную частку даўгоў і працэнтаў па іх, піша zerkalo.io.

Хто пазычаў Беларусі?

Замежны дзярждоўг па стане на 1 верасьня склаў 18,3 мільярда даляраў. Гэта на 1,5% менш, чым на пачатак году. У студзені–жніўні прыцягнулі вонкавыя дзяржаўныя пазыкі на 999,7 мільёна даляраў.

  • Зь іх 813,6 мільёна даляраў — ад ураду Расеі;
  • 142,6 мільёна даляраў — ад Міжнароднага банку рэканструкцыі і разьвіцьця (МБРР).
  • Таксама пазычалі ў Фонду міжнароднага разьвіцьця АПЕК,
  • Экспартна-імпартнага банку Кітая; Эўрапейскага банку рэканструкцыі і разьвіцьця (ЭБРР) і Паўночнага інвэстыцыйнага банку.
  • За мінулы месяц вонкавыя пазыкі склалі каля 63 мільёнаў даляраў.

Пагашэньне замежнаа дзярждоўгу ў студзені–жніўні склала 1 мільярд 271,8 мільёна даляраў. У жніўні даўгі вярталі Расеі і МБРР.

Унутраны дзяржаўны доўг вырас

Унутраны дзярждоўг на 1 верасьня склаў 11,3 мільярда рублёў. Гэта на 1,4 мільярда рублёў, або на 14,3%, больш, чым на пачатак году.

У студзені–жніўні разьмясьцілі ўнутраных валютных і рублёвых дзяржаўных аблігацый для юрыдычных і фізычных асобаў на 799,7 мільёна даляраў і 191 мільёна рублёў. Кампэнсавалі валютных і рублёвых дзяржаўных аблігацый для юрыдычных і фізычных асобаў на 132 мільёны даляраў і 92,2 мільёна рублёў.

Дзярждоўг Беларусі на 1 студзеня 2021 году складаў 57,8 мільярда рублёў. За мінулы год ён павялічыўся на 13 млрд рублёў, або на 29%. Замежны дзярждоўг за год вырас на 8,4% — да 18,6 млрд даляраў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG