Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Цапкалу завялі крымінальную справу «за заклікі да гвалту ў дачыненьні да праваахоўнікаў»


Валер Цапкала на этапе збору подпісаў, чэрвень 2020 г.

У дачыненьні да прэтэндэнта ў прэзыдэнты, былога дыплямата і экс-кіраўніка Парку высокіх тэхналёгій Валера Цапкалы завялі яшчэ адну крымінальную справу — за заклікі да дзеяньняў, якія прычыняюць шкоду нацыянальнай бясьпецы Рэспублікі Беларусь.

Нагодай стаў відэакамэнтар палітыка і бізнэсоўца адносна трагедыі са стралянінай на вуліцы Якубоўскага ў Менску.

Сьледчы камітэт Беларусі, які расьсьледуе крымінальную справу аб забойстве супрацоўніка КДБ «у сувязі з ажыцьцяўленьнем ім службовай дзейнасьці», на падставе камэнтароў «дэструктыўна настроеных асобаў па-за межамі краіны» пачаў справу супраць Валера Цапкалы — маўляў, заклікаў да гвалту ў дачыненьні да праваахоўнікаў і нават да забойстваў.

З заявы ведамства вынікае, што 29 верасьня ён разьмясьціў відэазапіс, у якім назваў забойства супрацоўніка КДБ «прыкладам таго, як трэба змагацца» для ўсіх жыхароў Беларусі, публічна заклікаў да збройнага захопу дзяржаўнай улады, гвалтоўнай зьмены канстытуцыйнага ладу, а таксама іншых дзеяньняў на прычыненьне шкоды нацыянальнай бясьпецы.

На падставе гэтага Галоўнае ўпраўленьне ў расьсьледаваньні арганізаванай злачыннасьці і карупцыі Сьледчага камітэту пачало крымінальную справу паводле ч. 3 арт. 361 Крымінальнага кодэксу.

Сьледчы камітэт зьвяртае ўвагу, што за падобныя заклікі пагражае крымінальная адказнасьць, санкцыя прадугледжвае да 7 гадоў турмы.

Крымінальная справа ў дачыненьні да Валера Цапкалы злучаная вядзеньнем з ранейшымі абвінавачаньнямі ў карупцыі.

Экс-прэтэндэнт на найвышэйшую дзяржаўную пасаду пасьля леташніх прэзыдэнцкіх выбараў абвешчаны ў міжнародны вышук. Ён зь сям’ёй пакінуў Беларусь і цяпер жыве ў Латвіі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG