Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Стала вядома пра сьмерць вязьня, які заразіўся каранавірусам на Акрэсьціна


Ілюстрацыйнае фота

Тэлеканалу «Белсат» стала вядома пра сьмерць чарговага пратэстоўца, імя і прозьвішча якога дзеля бясьпекі ягоных блізкіх вырашылі не называць.

Паводле «Белсату», мужчыну затрымалі ў пачатку верасьня за нацыянальны бел-чырвона-белы сьцяг на бальконе.

Спачатку яго зьмясцілі ў ІЧУ на завулку Акрэсьціна ў Менску, а празь дзевяць дзён, калі зьняволенаму стала кепска, накіравалі ў лякарню. Аднак стан пацыента імкліва пагаршаўся, ён памёр і на мінулым тыдні пахаваны.

Гэта ня першы падобны выпадак у Беларусі за апошні час. 12 лістапада 2020 году ў Асіповічах затрымалі і асудзілі на 10 сутак 57-гадовага Сяргея Шчацінку. Паводле інфармацыі сваякоў, у ізалятары ён заразіўся на каранавірус і памёр празь месяц, 11 сьнежня 2020 году.

Памёр у шклоўскай калёніі грамадзкі актывіст палітвязень Вітольд Ашурак — родным паведамілі пра сьмерць нібыта ад спыненьня сэрца 21 траўня. У пачатку году закрыты суд у Лідзе пакараў яго 5 гадамі зьняволеньня.

Правабаронцы не выключаюць, што рэальная колькасьць памерлых за кратамі большая, але іхныя сваякі ня хочуць лішняй агалоскі, каб не нашкодзіць жывым.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG