Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Большыя падатковыя нагрузкі, менш ільготаў. Зьявіўся праект зьменаў у Падатковы кодэкс


У найбольшай ступені падатковыя зьмены закрануць індывідуальных прадпрымальнікаў. Акцыя ІП ў Менску. Архіўнае фота

Міністэрства фінансаў апублікавала праект зьменаў у Падатковы кодэкс.

У ім прадугледжваецца:

  • адмена спрошчанага падаткаабкладаньня для шэрагу катэгорый;
  • падвышэньне сумаў падаткаў для тых, хто здае ў арэнду кватэры і гаражы;
  • увядзеньне збору для ўладальнікаў сабак,
  • скасаваньне льготаў у сфэры аграэкатурызму.
  • Згодна з праектам, зь ліку платнікаў падатку пры спрошчанай сыстэме падаткаабкладаньня зьбіраюцца выключыць індывідуальных прадпрымальнікаў, а таксама адвакатаў і натарыюсаў, якія працуюць празь бюро.
  • Акрамя таго, ад 1 студзеня 2023 году хочуць адмяніць адзіны падатак з індывідуальных прадпрымальнікаў і іншых фізычных асобаў.
  • Прапісаныя новаўводзіны ў галіне аграэкатурызму. Ужо на 2022 год заплянавана падняць да 31 рубля за месяц аплату за кожную сядзібу. Цяпер падатак для ўладальнікаў аграсядзібаў і рамесьнікаў складае дзьве базавыя велічыні на год (58 рублёў).
  • Ад наступнага году ўлады хочуць падвысіць стаўкі падаходнага падатку зь фізычных асобаў, якія здаюць у арэнду жытло, гаражы ці машына-месца.
  • Таксама ў 2022 годзе павінны вырасьці стаўкі зямельнага падатку і на нерухомасьць — прыкладна на 7,2%.
  • Чакаюць зьмены і ўладальнікаў сабак. Штоквартал гаспадары будуць абавязаныя плаціць 9,3 рубля за сабаку, старэйшага за 3 месяцы, і 46,5 рубля за патэнцыйна небясьпечныя пароды. Пры гэтым у пэрспэктыве іх могуць адвязаць ад памеру базавай велічыні, вызначаць канкрэтныя сумы.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG