Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Pfizer, Moderna прагназуюць, што сьвет вернецца да звыклага «дапандэмічнага» жыцьця праз год


Кіраўнік кампаніі Pfizer, вытворцы вакцыны ад каранавірусу, лічыць, што сьвет можа вярнуцца да звыклага жыцьця — такога, як перад пандэміяй — у наступным годзе. Тым ня менш, магчыма, прышчэпкі ад COVID-19 трэба будзе рабіць штогод, заявіў Альбэрт Бурла ў інтэрвію ABC News.

Падобныя ацэнкі агучыў і кіраўнік іншай кампаніі-вытворцы вакцыны Moderna. «Недзе праз год», — адказаў Стэфан Бансэль на пытаньні прэсы аб тэрмінах вяртаньня да «звыклага жыцьця», піша Reuters.

Кіраўнік Pfizer Бурла таксама заявіў, што кампанія днямі падасьць дакумэнты рэгулятару ЗША на зацьвярджэньне выкарыстаньня вакцыны для дзяцей з 5 гадоў.

У Цэнтры ЗША па кантролі над захворваньнямі (CDC) рэкамэндавалі правядзеньне прышчэпкі дадатковай, трэцяй дозай вакцыны Pfizer для асобаў, старэйшых за 65 гадоў, людзей з аслабленай імуннай сыстэмай, а таксама тых, хто мае высокую рызыку заразіцца COVID-19 праз сваю прафэсійную дзейнасьць.

  • Сусьветная арганізацыі аховы здароўя выступіла супраць дадатковых вакцынацый у багатых краінах, у той час як бедныя краіны ня маюць доступу да вакцын. Раней у Белым доме называлі пазыцыю САЗ «памылковым выбарам», заяўляючы, што ЗША робяць шмат, каб забясьпечыць вакцыны бедным краінам.
  • У панядзелак прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн прышчапіўся трэцяй дозай вакцыны супраць COVID-19 ад кампаніі Pfizer-BioNTech. Вакцынацыя, якая прайшла ў Белым доме, трансьлявалася ў жывым эфіры.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG