Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Вольны хор» засьпяваў у падтрымку рэпрэсаваных беларускіх спартоўцаў. ВІДЭА


«Вольны хор», архіўнае фота

Сьпеў адбыўся на футбольным стадыёне, дзе разам з матчам зладзілі «Дзень беларускай культуры».

Беларускія творцы культуры, аб’яднаныя ў «Вольны хор», выступілі ў Варшаве ў падтрымку рэпрэсаваных беларускіх спартоўцаў. На стадыёне клюбу аматарскай лігі AKS «Zły» яны зьявіліся ў бел-чырвона-белых строях і з партрэтамі пацярпелых спартоўцаў, многія зь якіх цяпер у турме або ў вымушанай эміграцыі.

На арэне «Дон Пэдра» ў польскай сталіцы зладзілі Дзень беларускай культуры, акрамя футбольных матчаў у жаночай і мужчынскай лігах і выступу «Вольнага хору» дыктар згадаў некалькі імёнаў рэпрэсаваных атлетаў і паведаміў прысутным пра забойствы, катаваньні, сфабрыкаваныя справы і іншы перасьлед пратэстоўцаў у Беларусі.

Гледачы на стадыёне набывалі майкі зь беларускімі надпісамі і плякатамі ад кампаніі Modnaja cišotka.

«Вольны хор» паўстаў у жніўні 2020 году ў адказ на палітычныя падзеі ў Беларусі. Удзельнікі калектыву праславіліся нечаканым зьяўленьнем у розных грамадзкіх месцах Менску (мэтро, вакзал, бібліятэка, філярмонія, цырк, гандлёвыя цэнтры і г.д.) і выконвалі кампазыцыі, якія сталі найбольш папулярнымі падчас маштабных пратэстаў.

Удзельнікі харавога калектыву былі змушаныя пакінуць Беларусь празь небясьпеку перасьледу, як і шэраг іншых беларускіх дзеячоў культуры.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG