Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«У ліпені дамінавалі іракцы, а цяпер Куба, Індыя, Шры-Лянка, Іран». Кіраўнік памежнай заставы Літвы —пра агрэсіўную спробу пераходу мяжы


Мігранты, якія трапілі ў Літву празь Беларусь

Пра гэты выпадак расказаў журналістам кіраўнік Лаворыскай памежнай заставы Літвы Аўрэліюс Кірылавас

Пра яго піша партал Delfi.

Паводле Кірылаваса, у мінулы панядзелак быў зафіксаваны першы выпадак агрэсіўнай спробы пераходу мяжы.

«Практычна ва ўсіх выпадках не даводзілася ўжываць ні фізычную сілу, ні адмысловыя сродкі. Толькі ў панядзелак давялося завярнуць нахабнага іранца. Ён раззлаваўся, што яго не пускаюць, лаяўся і камянямі кідаўся», — сказаў кіраўнік літоўскай памежнай заставы, дадаўшы, што і ў гэтым выпадку фізычную сілу ўжываць не давялося.

«Празь нейкі час мы бачылі, як на беларускім баку зьявілася машына, якая павезла гэтых мігрантаў», — сказаў памежнік.

Ён адзначыў, што няма нейкай сыстэмы, якая дазволіла б прадбачыць, калі і ў якім месцы ля мяжы могуць зьявіцца мігранты. «Я спрабаваў адсачыць сыстэму, але яе няма. І сярод белага дня ідуць, і ноччу, і ўвечары, і раніцай. Нават у тым, дзе зьявяцца, няма сыстэмы. На ўсім участку ў 22 кілямэтры фіксуюцца гэтыя парушэньні», — сказаў Кірылавас.

Ён заўважыў, што колькасьць беларускіх памежнікаў ля мяжы мяняецца, але апошнім часам іх стала менш.

Літоўскі памежнік дадаў, што зараз фіксуюць зьмену нацыянальнай прыналежнасьці мігрантаў.

«У ліпені дамінавалі іракцы, а цяпер гэта Куба, Індыя, Шры-Лянка, Іран», — сказаў ён.

На думку Кірылаваса, гэта таму, што не ўва ўсіх краінах ведаюць, што Літва не прапускае мігрантаў празь мяжу. «Арганізатары нелегальнай міграцыі шукаюць больш шырокі рынак. А сама інфармацыя, мабыць, не ўва ўсе краіны трапіла», — выказаў меркаваньне ён.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG