Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Уплывовы амэрыканскі генэрал заклікаў пашырыць вайсковыя кантакты з Расеяй


Генэрал Марк Мілі і начальнік Генэральнага штабу Расеі генэрал Валерый Герасімаў

ЗША варта разгледзець магчымасьць пашырэньня вайсковых кантактаў з Расеяй і, магчыма, дамовіцца аб назіраньні за баявымі вучэньнямі адзін аднаго, лічыць старшыня Аб’яднанага камітэту начальнікаў штабоў генэрал арміі Марк Мілі.

У сераду Мілі сустрэўся ў Фінляндыі са сваім расейскім калегам, начальнікам Генэральнага штабу Расеі генэралам Валерыем Герасімавым. Яны размаўлялі на працягу шасьці гадзін.

Размаўляючы з двума журналістамі, якія суправаджалі яго на зваротным шляху ў ЗША, Мілі адзначыў, што вайсковыя кантакты паміж дзьвюма дзяржавамі цяпер у асноўным абмяжоўваюцца вышэйшым кіраўніцтвам, на ўзроўні міністраў абароны і начальнікаў штабоў.

Аднак, на яго думку, ЗША маглі б разгледзець пытаньне аб тым, каб дазволіць начальнікам розных відаў Узброеных сіл наладзіць больш шчыльныя адносіны са сваімі расейскімі калегамі, што цяпер забаронена. Такім чынам, напрыклад, лідэры вайскова-марскіх сіл маглі б зьвязацца адзін з адным, каб пазьбегнуць канфлікту ва ўмовах напружанасьці на моры.

Мілі адмовіўся ў падрабязнасьцях абмяркоўваць зьмест сваіх перамоваў з Герасімавым, але, мяркуючы па заяве Абʼяднанага камітэту начальнікаў штабоў, гаворка ішла аб празрыстасьці. У заяве гаворыцца, што «абодва бакі імкнуцца да большай празрыстасьці, каб зьменшыць недастатковае разуменьне і павысіць стабільнасьць».

Мілі заявіў, што ў мінулым кантакты з Расеяй на ўзроўні вайскоўцаў дапамагалі зьнізіць напружанасьць.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG