Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хроніка перасьледу 24 верасьня: жыхара Баранавічаў асудзілі на 2 гады калёніі за камэнтары ў «Аднаклясьніках»


Свабода сочыць за асноўнымі падзеямі ў судах Беларусі, дзе выносяць выракі грамадзянам паводле адміністрацыйных і крымінальных артыкулаў за пратэставыя дзеяньні.

Гамельчука затрымалі за распальваньне сацыяльнай варожасьці

У Гомлі затрымалі 51-гадовага мужчыну, які працаваў вартаўніком. Яго падазраюць у распальваньні сацыяльнай варожасьці.

Паводле МУС, ён у тэлеграм-каналах з восені 2019 году публікаваў абразы на адрас сілавікоў, судзьдзяў, сябраў выбарчых камісій, заклікаў публікаваць іхныя дадзеныя, паведаміла «Вясна».

Жыхара Баранавічаў зьняволілі на 2 гады за камэнтары ў «Аднаклясьніках»

За камэнтары пад фота прадстаўніка ўлады і супрацоўніка органаў 41-гадовага Ігара Пятрана асудзілі на 2 гады калёніі агульнага рэжыму.

Яго абвінавацілі ў абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369 КК) і гвалце ці пагрозе гвалтам супрацоўніку органаў унутраных спраў (арт. 364 КК).

Вырак агучыла судзьдзя Юліяна Шчэрба, паведаміла «Вясна-Брэст».

У Бабруйску раніца пачалася зь ператрусаў у актывістаў

«Вясна» і «Бобруйск Online» паведамілі пра ператрусы ў

  • Валянціна Варычава,
  • Ксеніі Емяльяненкі,
  • Юліі Загрышавай,
  • Дзьмітрыя Косьціна,
  • Яўгеніі Міронавай,
  • Андрэя Сініцы.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG