Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Палата прадстаўнікоў ЗША ўхваліла новыя санкцыі супраць Расеі


Капітолій, ЗША

Палата прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША прыняла папраўкі, якія датычацца новых санкцый супраць газаправоду «Паўночны паток – 2», сувэрэннага доўгу Расеі, таксама прапануецца ўвесьці санкцыі супраць 35 расейцаў за парушэньні правоў чалавека.

Папраўкі былі ўключаныя ў законапраект аб абаронным бюджэце краіны аб’ёмам каля $780 млрд.

У гэты сьпіс, які далі паплечнікі расейскага апазыцыйнага палітыка Аляксея Навальнага, трапілі старшыня ўраду РФ Міхаіл Мішусьцін, старшыня расейскага выбаркаму Эла Памфілава, прэс-сакратар расейскага прэзыдэнта Дзьмітрый Пяскоў, мэр Масквы Сяргей Сабянін, галоўны рэдактар тэлеканала RT Маргарыта Сіманьян ды іншыя.

У падтрымку праекту прагаласавалі 316 кангрэсмэнаў, супраць — 113. Цяпер праект абароннага бюджэту павінен разгледзець Сэнат, пасьля чаго дакумэнт адправяць на подпіс прэзыдэнту ЗША Джо Байдэну.

ЗША ў чэрвені ўвялі санкцыі, якія забараняюць купляць расейскія дзяржаблігацыі пры першасным разьмяшчэньні. Пазьней кангрэсмэн-дэмакрат Брэд Шэрман прапанаваў папраўку, каб распаўсюдзіць гэтую забарону і на другасны рынак, Палата прадстаўнікоў ЗША падтрымала яе. У жніўні Вашынгтон пашырыў санкцыйны сьпіс па «Паўночным патоку – 2».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG