Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Чачэніі сваякоў апазыцыйнага палітыка-эмігранта прымусілі на камэру крытыкаваць яго


Ахмед Закаеў

Невядомыя ўзброеныя людзі ў Чачэніі затрымалі родных палітыка Ахмеда Закаева, які жыве ў эміграцыі ў Лёндане. Пра гэта рэдакцыі «Кавказ. Реалии» паведамілі крыніцы з раённага цэнтру Ачхой-Мартан.

Сярод затрыманых былі браты Закаева, іхныя жонкі, а таксама адна зь сясьцёр.

Спачатку іх даставілі ў раённы аддзел МУС, а пасьля, са словаў саміх затрыманых, перавезьлі ў Грозны, як мяркуецца, у так званы «нафтавы полк». Там іх пратрымалі некалькі гадзінаў і адпусьцілі дадому для запісу крытычных відэазваротаў у адрас Закаева.

Позна ўвечары ўсіх родных сабралі ў адным з дамоў братоў Закаева, дзе быў зьняты відэазварот. Жанчын і дзяцей апавясьцілі, што іх запішуць асобна раніцай наступнага дня. Дом быў акружаны шматлікай аховай, пры запісе прысутнічалі службовыя асобы Урус-Мартанаўскага раёну — прэфэктуры, органаў унутраных справаў, а таксама людзі невядомай узброенай структуры.

«Кавказ. Реалии» пакуль ня мае камэнтароў ні самога Закаева, ні афіцыйных асобаў з Чачэніі.

Раней паведамлялася, што ў інстаграме Кадыраў прыгразіў Закаеву, што «спаліць яго ў сінім полымі». Пагрозы ў свой адрас Ахмед Закаеў атрымлівае ад Кадырава не ўпершыню.

Ахмед Закаеў — вядомы чачэнскі палітык, які цяпер жыве ў Вялікай Брытаніі. Ён называе сябе «кіраўніком ураду Ічкерыі за мяжой».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG