Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Распрацоўнік кампутарных гульняў Wargaming узначаліў топ-100 беларускіх бізнэсоўцаў


Праграмісты кампаніі Wargaming, ілюстрацыйнае фота

44-гадовы Віктар Кіслы, кіраўнік кампаніі, якая распрацоўвае кампутарныя гульні Wargaming Group Ltd, узначаліў сотню самых уплывовых бізнэсоўцаў Беларусі паводле вэрсіі «Ежедневника».

У топ-100 самых пасьпяховых і ўплывовых бізнэсоўцаў краіны, які склала сёлета онлайн-выданьне «Ежедневник», Віктар Кіслы зьмясціў лідэра апошніх двух рэйтынгаў Аляксандра Машэнскага, уладальніка берасьцейскіх прадпрыемстваў «Санта Брэмар» і «Савушкин».

Акрамя іх, у першую дзясятку таксама ўваходзяць (плюс параўнаньне рэйтынгу з часам апошняга дасьледаваньня):

  • Аляксей Алексін, дырэктар «Энерго-Ойл», 4-е месца ў 2019-м;
  • Аркадзь Добкін, прэзыдэнт і старшыня рады дырэктараў EPAM Systems, 2-е месца ў 2019-м;
  • Аляксандр Луцэнка, старшыня рады дырэктараў Sodrugestvo Group S.A, 5-е месца ў 2019-м;
  • Мікалай Варабей, дырэктар кампаніі «Интерсервис», старшыня назіральнай рады ЗАТ «Абсалютбанк», 16-е месца ў 2019-м;
  • Аляксандар Машэнскі, генэральны дырэктар СП «Санта Импэкс», 1-е месца ў 2019-м;
  • Віктар Пракапеня, уладальнік VP Capital, дырэктор Capital Com (UK) Ltd, 9-е месца ў 2019-м;
  • Уладзімер Васілька, старшыня рады дырэктараў Eurotorg Holding Plc, 14-е месца ў 2019-м;
  • Сяргей Літвін, старшыня рады дырэктараў Eurotorg Holding Plc, 15-е месца ў 2019-м;
  • Аляксандр Цэнцер, старшыня назіральнай рады групы А-100, 11-е месца ў 2019-м.

​100 пасьпяховых і ўплывовых бізнэсоўцаў Беларусі — гэта праект інтэрнэт- парталу «Ежедневник», які выданьне рыхтуе і публікуе з 2007 году.

Праект, перш за ўсё, мае асьветніцкую мэту. З аднаго боку, спрыяе пазнавальнасьці пэрсонаў, падвышэньню ляяльнасьці насельніцтва да прыватнага бізнэсу, з другога — служыць крыніцай інфармацыі для патэнцыйных партнэраў і інвэстараў, якія зьбіраюцца рэалізоўваць праекты ў Беларусі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG