Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнтка Малдовы заклікала вывесьці расейскія войскі з Прыднястроўя


Мая Санду

У сваім выступе перад Генэральнай Асамблеяй ААН у Нью-Ёрку прэзыдэнтка Малдовы Мая Санду зноў заклікала вывесьці расейскія войскі з Прыднястроўя.

Каля 1400 расейскіх вайскоўцаў па-ранейшаму дысьлякаваныя ў Прыднястроўі, якое абвясьціла незалежнасьць ад Малдовы ў 1990 годзе, нібыта для аховы складоў са зброяй савецкіх часоў.

«Я хацела б паўтарыць, што нашая пазыцыя ў дачыненьні да поўнага і безумоўнага вываду расейскіх войскаў [з Прыднястроўя] застаецца нязьменнай», — заявіла Санду.

«Гэта ўключае вываз або зьнішчэньне боепрыпасаў, якія захоўваюцца на складах у Кобасьне [на поўначы Прыднястроўя], якія па-ранейшаму ствараюць пагрозу бясьпекі і навакольнага асяродзьдзя ў рэгіёне і за яго межамі. Мы разьлічваем на падтрымку міжнароднай супольнасьці ў дасягненьні гэтай мэты», — дадала Санду.

У 1992 годзе Прыднястроўе кароткі час ваявала з Малдовай праз занепакоенасьць, што новая незалежная краіна будзе імкнуцца да ўзьяднаньня з суседняй Румыніяй.

Канфлікт завяршыўся пагадненьнем аб спыненьні агню, пасьля таго як расейскія войскі, дысьлякаваныя ў рэгіёне з савецкіх часоў, выступілі на баку сэпаратыстаў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG