Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Axios: Расея хоча правесьці перамовы аб Сырыі з ЗША і Ізраілем


Сяргей Лаўроў і Яір Ляпід на сустрэчы ў Маскве, 9 верасьня 2021 года

Расея заклікала Ізраіль прыцягнуць ЗША да трохбаковых перамоваў на найвышэйшым узроўні аб Сырыі. Пра гэта паведамляе партал Axios са спасылкай на высокапастаўленых ізраільскіх прадстаўнікоў.

Па іх словах, тэму сустрэчы ўздымаў кіраўнік МЗС Расеі Сяргей Лаўроў на праведзеных нядаўна перамовах у Маскве зь міністрам замежных спраў Ізраіля Яірам Ляпідам.

Axios адзначае, што ў верасьні высокапастаўлены прадстаўнік Белага дома і прадстаўнікі расейскага МЗС і прэзыдэнта сустракаліся ў Жэнэве. Як сьцьвярджаецца, расейскі бок хацеў высьветліць, ці жадаюць ЗША зрабіць выключэньне ў санкцыях супраць Дамаску, каб транспартаваць праз Сырыю нафту і газ у Лібан.

Прадстаўнік ЗША, па дадзеных Axios, закранаў пытаньне аб адводзе іранскіх сілаў і праіранскіх фармаваньняў з раёнаў Сырыі, блізкіх да падкантрольных Ізраілю Галянскіх вышыняў.

Апошні раз трохбаковая сустрэча па Сырыі з удзелам ЗША, Ізраілю і Расеі праходзіла ў Ерусаліме ў 2019 годзе. Вашынгтон тады прадстаўляў дарадца прэзыдэнта Злучаных Штатаў у нацыянальнай бясьпецы Джон Болтан. Праз два месяцы ён пайшоў у адстаўку.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG