Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь закупляе бульбу ў іншых краінах, хоць яшчэ ня скончыла ўбіраць сваю


Беларусь у студзені–ліпені 2021 году павялічыла імпарт бульбы на 34,9% (да 17 496 т) у параўнаньні з аналягічным пэрыядам мінулага году. Адначасова на 31,9% (да 25 802 т) скараціўся экспарт беларускай бульбы.

Як адзначаецца на сайце Белстату, імпарт традыцыйнай для беларускай сельскай гаспадаркі культуры зьменшыўся з Расеі (на 34,1%, да 4 295 т) і з Азэрбайджану (на 9,6%, да 1 328 т).

У той жа час пастаўкі Беларусь павялічыла закупкі бульбы ў

  • Нямеччыне (больш як у два разы, да 1892 т),
  • Паўночнай Македоніі (больш як у 1,5 раза, да 1150 т),
  • Эгіпце (амаль удвая, да 1015 т),
  • Нідэрляндах (у 1,5 раза, да 800 т),
  • Грузіі (у 8,2 раза, да 669 т),
  • Пакістане (больш як удвая, да 115 т).

Раней Беларусь сама прадавала бульбу ў Паўночную Македонію і Грузію. Сёлета такіх паставак не было.

Упершыню ў 2021 годзе Беларусь пачала купляць бульбу ў Ізраілі, Іране і Літве.

Амаль у тры разы Беларусь павялічыла пастаўкі бульбы з Украіны, да 5016 тон, і на 99,8% скараціла свае пастаўкі гэтай жа прадукцыі ва Ўкраіну. Цягам студзеня–ліпеня Ўкраіна закупіла ў Беларусі толькі 6,7 тысячы тон бульбы.

Украінскія экспэрты лічаць гэта незвычайнай тэндэнцыяй, бо Беларусь павялічыла аб’ёмы імпарту бульбы якраз у той пэрыяд, калі адбываецца ўборка ўраджаю.

Традыцыйна ўжо ўкраінская статыстыка адрозьніваецца ад беларускай. Паводле Дзяржаўнай службы статыстыкі Ўкраіны, Беларусь прадала ўкраінскім кампаніям 6827 т і купіла 5043 т украінскай бульбы.

За колькі купляе і за колькі прадае

Пры гэтым Беларусь прадавала Ўкраіне бульбу таньней (21 цэнт за кіляграм), чым купляла яе ва Ўкраіне (адзін кіляграм за 28 цэнтаў).

Беларусь купляла бульбу

  • у Літве — за 17 цэнтаў за кіляграм,
  • у Грузіі — за 27,
  • у Азэрбайджане — за 29,
  • у Расеі — за 31 цэнт,
  • у Іране — за 43,
  • у Пакістане — за 47,
  • у Эгіпце — за 49,
  • у Нямеччыне — за 52 цэнты,
  • у Паўночнай Македоніі — за 57,
  • у Нідэрляндах — за 95.

Беларусь прадае бульбу

  • у Малдову — за 18 цэнтаў за адзін кіляграм,
  • у Расею — за 26,
  • у Казахстан — за 36,
  • у Таджыкістан — за 40.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG