Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гомельскіх школьнікаў звадзілі на экскурсію ў жаночую папраўчую калёнію


Папраўчая калёнія № 4, Гомель.

14 верасьня школьнікі Гомля пабывалі на экскурсіі ў жаночай калёніі (папраўчая ўстанова № 4). Імпрэзу назвалі «Адкрыты дыялёг».

Імпрэзу назвалі «Адкрыты дыялёг», яе зладзіла арганізацыя БРСМ Чыгуначнага раёну Гомля.

У «адкрытым дыялёгу» бралі ўдзел непаўналетнія, якія адбываюць пакараньне за наркотыкі. «Асуджаныя расказалі, як яны апынуліся ў месцах пазбаўленьня волі, і заклікалі моладзь не рабіць злачынстваў, зьвязаных з наркотыкамі», — напісалі БРСМаўцы Чыгуначнага раёну.

На экскурсіі ў зону былі і вучаніцы 8–11 клясаў школы № 29 Гомля. Яны, па вяртаньні з жаночай калёніі, расказалі пра гэта сваім аднаклясьнікам.

У 2019 годзе 16-гадовая гомельская школьніца Кацярына атрымала 10 гадоў пазбаўленьня волі за «закладкі» псыхатропных рэчываў.

Улетку 2021 году гомельская міліцыя сабрала школьнікаў у актавай залі адміністрацыі Савецкага раёну. Туды ж прывялі школьніцу ў кайданках, затрыманую раней за наркотыкі. «Запрасілі, каб наглядна паказаць, што здараецца, калі трапіўся з „закладкай“. Цяпер у дачыненьні да вучаніц 9 і 10 клясы распачалі крымінальныя справы», — пісала «Гомельская праўда».

Школьніц, пасьля «дэманстрацыі» іх аднагодкам, павезьлі ў СІЗА.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG