Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Судзьдзя, які вядзе справу Ціханоўскага, Статкевіча і Лосіка, прызначаны на іншую пасаду


Гомель, суд Чыгуначнага раёну

Судзьдзя Мікалай Бакуноў прызначаны Лукашэнкам на пасаду кіраўніка Чыгуначнага суду Гомлю.

Калі Мікалай Бакуноў складзе паўнамоцтвы да заканчэньня разгляду справы, тады закрыты судовы працэс над палітвязьнямі неабходна будзе пачаць спачатку ў адпаведнасьці з заканадаўствам, піша сайт «Флагшток».

Бакунова прызначылі на пяцігадовы тэрмін старшынём суду Чыгуначнага раёну Гомлю, вызваліўшы яго ад пасады судзьдзі Гомельскага абласнога суду. Менавіта ў ім слухаюць справу, па якой судзяць палітвязьняў Сяргея Ціханоўскага, Ігара Лосіка, Мікалая Статкевіча, Уладзімера Цыгановіча, Арцёма Сакалова і Зьмітра Папова.

Суд адбываецца ў закрытым рэжыме, зьвестак пра яго амаль ня маюць нават сваякі падсудных.

Першае «палітычнае» рашэньне Бакуноў вынес у Жлобіне 10 гадоў таму. Тады ён арыштаваў на 14 сутак за «несанкцыянаванае масавае мерапрыемства» сябра партыі «Справядлівы сьвет» Валера Рыбчанка. Таксама ён прысудзіў да буйнога штрафу былога журналіста «Белсату» Кастуся Жукоўскага за «незаконны выраб прадукцыі СМІ».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG