Лінкі ўнівэрсальнага доступу

30-я гадавіна сьцяга і герба Рэспублікі Беларусь, выбары ў Расеі. Найважнейшае за 19 верасьня


Хлопчык праяжджае на ровары ля перадвыбарнага пляката кіроўнай расейскай партыі «Единая Россия» з партрэтам чачэнскага лідэра Рамзана Кадырава

Падзеі 19 верасьня

19 верасьня 1991 году Вярхоўны Савет Беларусі зацьвердзіў бел-чырвона-белы сьцяг і герб «Пагоня» ў якасьці дзяржаўных сымбаляў, а таксама прыняў новую назву краіны — Рэспубліка Беларусь.

Палітзьняволены, які расьсьледаваў дзейнасьць зьбеглых з Украіны супрацоўнікаў «Бэркута» ў беларускім АМАПе і расейскі ўплыў на краіну, знаходзіцца за кратамі ўжо 191 дзень.

Сёньня ў польскіх і беларускіх сродках масавай інфармацыі зьявілася некалькі паведамленьняў пра трагічныя здарэньні ў раёне беларуска-польскай мяжы.

У Расеі праходзіць апошні, асноўны дзень выбараў у Дзяржаўную Думу. Расейцы абіраюць 450 дэпутатаў — 225 у аднамандатных акругах і 225 — па партыйных сьпісах. Для простай большасьці ў Думе неабходна 226 мандатаў, для канстытуцыйнай — 300.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG