Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Знакаміты баксёр будзе балятавацца ў прэзыдэнты Філіпінаў


Мані Пакʼяо

42-гадовы філіпінскі баксёр і сэнатар Эмануэль Дапідран Пак’яо, вядомы як Мані Пакʼяо, будзе балятавацца ў прэзыдэнты краіны на выбарах 2022 года, паведамляе тэлеканал CNN Philippines.

«Сэнатар Мані Пакʼяо афіцыйна прымае вылучэньне ад фракцыі «Філіпінскай дэмакратычнай партыі — Улада народу»(PDP-Laban), якую ён узначальвае, у якасьці кандыдата ў прэзыдэнты на выбарах 2022 году», — гаворыцца ў паведамленьні тэлеканалу ў Twitter.

2019 год.
2019 год.

У актыве баксёра 62 перамогі (39 — накаўтам) на прафэсійным рынгу. Пак’яо займае пасаду сэнатара з 2016 году.

У верасьні таксама паведамлялася, што прэзыдэнт Філіпінаў Радрыга Дутэртэ афіцыйна вылучаны ў сераду кандыдатам у віцэ-прэзыдэнты краіны на выбарах 2022 году.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG