Як паведамляе прэс-служба Вярхоўнага суду, суд Цэнтральнага раёну Менску пакараў абвінавачанага трыма месяцамі арышту.
Падставай для разгляду справы сталі падзеі 13 чэрвеня. Каля шматкватэрнага дому мужчына на вачах суседзяў кінуў аб асфальт дваровага ката, які спаў на капоце прыпаркаванага аўтамабіля. Жывёліна атрымала сур’ёзныя траўмы і загінула ад страты крыві.
У судзе абвінавачваны прызнаў віну часткова. Па яго словах, ён сапраўды кідаў ката аб зямлю, але жывёліна не памерла, а сьледчым наўмысна падкінулі «іншае цела».
Па словах менчука, нелюбоў да дваровых катоў у яго паўстала ад таго, што яны пастаянна драпалі капот аўтамабіля — за перафарбоўку ён заплаціў блізу 400 эўра.
У выніку суд прызнаў мужчыну вінаватым і прызначыў яму тры месяцы арышту — колькі і запрасіла раней пракуратура. Пакуль прысуд не набыў законную моц і можа быць абскарджаны.
Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com