Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі пачалося галасаваньне на выбарах у Дзярждуму. Прыхільнікаў Навальнага да выбараў не дапусьцілі


Галасаваньне ў Растове.

У Расеі 17 верасьня пачынаюцца выбары дэпутатаў Дзяржаўнай Думы, губэрнатараў, дэпутатаў рэгіянальнага і гарадзкога ўзроўняў. Асноўны дзень галасаваньня — нядзеля, 19 верасьня.

Першымі выбарчыя ўчасткі адкрыліся на Чукотцы і Камчатцы.

Галасаваньне ў Дзярждуму праходзіць у адзін тур паводле зьмяшанай сыстэмы — павінны быць выбраныя 225 дэпутатаў па партыйных сьпісах і 225 дэпутатаў — у аднамандатных акругах. У фэдэральных сьпісах кандыдатаў у дэпутаты Дзярждумы зарэгістравана 14 партый.

Шэраг кандыдатаў, перш за ўсё прыхільнікаў апазыцыянэра Аляксея Навальнага, не дапусьцілі да выбараў на падставе нядаўна прынятага закону, які забараняе балятавацца асобам, якія маюць дачыненьне да дзейнасьці экстрэмісцкіх арганізацый.

Для простай большасьці ў Думе неабходна 226 мандатаў, для канстытуцыйнай — 300.

Упершыню на парлямэнцкіх выбарах дазволена працэдура электроннага галасаваньня. Да яе, паводле рашэньня ЦВК, дапушчаныя жыхары Масквы, Мурманскай, Ніжагародзкай, Яраслаўскай, Курскай і Растоўскай абласьцей, а таксама жыхары анэксаванага Севастопалю.

Незадоўга да галасаваньня прыхільнікі Аляксея Навальнага апублікавалі рэкамэндацыі ў рамках праекту «Разумнае галасаваньне». Паплечнікі апазыцыянэра прапанавалі галасаваць за кандыдатаў, якія, на іх думку, маюць найбольшыя шанцы выйграць у прадстаўнікоў «Адзінай Расеі». Партыйная прыналежнасьць пры гэтым ня важная.

На выбарах у Дзярждуму ў Маскве большасьць падтрыманых «Разумным галасаваньнем» кандыдатаў — прадстаўнікі КПРФ, але ёсьць і прадстаўнікі іншых партый. Свае рэкамэндацыі ў справе галасаваньня ў Маскве апублікаваў і мэр гораду Сяргей Сабянін.

  • Расейскія ўлады лічаць, што паплечнікі Навальнага пашыраюць забаронены кантэнт, і настойваюць на блякаваньні рэсурсаў. «Роскомнадзор» абвінаваціў амэрыканскія IT-кампаніі Google, Apple, Cloudflare і Cisco ў тым, што яны дапамагаюць «Разумнаму галасаваньню» абыходзіць блякаваньне. Калі замежныя кампаніі ня выканаюць патрабаваньні спыніць дапамогу «Разумнаму галасаваньню», гэта будзе разглядацца ўладамі як «замежнае ўмяшаньне ў выбары», заявілі ў «Роскомнадзоре».
  • У Савеце Фэдэрацыі ў чацьвер, напярэдадні выбараў, прайшло пасяджэньне камісіі аб прадухіленьні ўмяшаньня ва ўнутраныя справы Расеі. Як вынікае з заяваў афіцыйных асобаў, вялікая ўвага была нададзеная «Разумнаму галасаваньню». А прадстаўнік МЗС Алег Гаўрылаў паведаміў, што Масква накіравала ЗША дэмарш аб недапушчальнасьці «ўмяшаньня ў выбары».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG