Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін заявіў пра дзясяткі хворых у ягоным атачэньні


Пуцін па відэасувязі удзельнічае ў саміце АДКБ

Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін заявіў, што ў ягоным атачэньні каранавіруснай інфэкцыяй захварэлі на «не адзін, ня два», а «некалькі дзясяткаў» чалавек.

Выступаючы празь відэасувязь на саміце Арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бясьпецы (АДКБ) у чацьвер, Пуцін сказаў, што з прычыны гэтай успышкі захворваньня ў апошні момант адмяніў сваю паездку ў Душанбэ на гэты саміт.

«Цяпер даводзіцца цягам некалькіх дзён трымацца рэжыму самаізаляцыі», — сказаў Пуцін, панаракаўшы, што ня можа асабіста абняць удзельнікаў саміту. Прозьвішчаў і пасадаў тых, хто захварэў, ён не назваў. Ён таксама не сказаў, ці былі яны прышчэпленыя. Пра тое, што яму давядзецца пайсьці на карантын, Пуцін паведаміў у панядзелак.

У сталіцы Таджыкістану праходзіць саміт АДКБ і Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва. Галоўная яго тэма — падзеі ў Афганістане. Раней стала вядома, што старшыня КНР Сі Цзіньпін таксама не прыедзе на саміт.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG