Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Валавы вонкавы доўг Беларусі дасягнуў рэкордных 42 млрд даляраў


Амэрыканская валюта, ілюстрацыйнае фота

Згоднай са справаздачай Нацыянальнага банку, валавы замежны доўг Беларусі на 1 ліпеня склаў 42,27 млрд даляраў. За папярэдні квартал ён вырас на 1,22 млрд даляраў.

«Валавы вонкавы доўг — гэта нявыплачаная сума бягучых і неабумоўленых абавязаньняў, якая патрабуе выплаты асноўнага доўгу і працэнтаў дэбіторам і зьяўляецца абавязаньнямі рэзыдэнтаў Рэспублікі Беларусь перад нерэзыдэнтамі. Адрозна ад вонкавага дзяржаўнага доўгу, які ўключае толькі абавязаньні ўраду перад нерэзыдэнтамі, валавы вонкавы доўг ахоплівае фінансавыя абавязаньні ўсіх рэзыдэнтаў, падзеленыя на чатыры сэктары эканомікі: дзяржаўнае кіраваньне, грашова-крэдытнае рэгуляваньне, банкі (за выключэньнем цэнтральнага), іншыя сэктары (юрыдычныя і фізычныя асобы)», — патлумачылі ў Нацбанку.

Такім чынам, дзяржаўны замежны доўг у агульным вылічэньні склаў 18,46 млрд даляраў, зь якіх 14,93 млрд прыпадае на крэдыты і пазыкі, а 3,54 млрд — на даўгавыя каштоўныя паперы.

Доўг Нацыянальнага банку склаў 715,2 млн даляраў, банкаў — 5,56 млрд даляраў, у тым ліку кароткатэрміновы — 2,44 млрд, доўгатэрміновы — 3,12 млрд.

Звыш 15 млрд даляраў замежным крэдыторам запазычылі іншыя сэктары беларускай эканомікі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG