Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Служба бясьпекі Ўкраіны распачала шэсьць крымінальных спраў аб замаху на жыцьцё Зяленскага


Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі

Служба бясьпекі Ўкраіны (СБУ) завяла шэсьць крымінальных спраў па факце замаху на жыцьцё прэзыдэнта Ўладзіміра Зяленскага.

Пра гэта паведамляюць «Украінскія навіны» са спасылкай на ведамства.

З моманту ўступленьня Зяленскага на пасаду (20 траўня 2019), як сказалі ў СБУ, ведамства ажыцьцяўляла дасудовае расьсьледаваньне чатырох спраў аб замаху на жыцьцё прэзыдэнта і дзьвюх спраў аб пагрозе забойствам і нанясеньні шкоды здароўю ў дачыненьні да прэзыдэнта.

У адказе на запыт выданьня СБУ не ўдакладніла, хто праходзіць па гэтых крымінальных справах і на якой стадыі цяпер расьсьледаваньне.

  • На пачатку лістапада 2019 году Дзяржаўнае бюро расьсьледаваньняў абвясьціла, што расьсьледуе справу аб пагрозах прэзыдэнту Ўкраіны Зяленскаму і што па ёй праходзяць дэпутат ад партыі «Эўрапейская салідарнасьць» Соф’я Фядына і валянтэрка Маруся Зьверабой.
  • Гэта адбылося пасьля трансьляцыі Фядыны і Зьверабой у сацсетках, дзе яны скрытыкавалі паездку Зяленскага ў пасёлак Залатое на лініі разьмежаваньня на Данбасе. Там Зяленскі прапанаваў украінскім добраахвотнікам пакінуць свае пазыцыі ў рамках працэсу разьвядзеньня войскаў Кіева і сэпаратыстаў. Але добраахвотнікі пакідаць пазыцыі адмовіліся, палічыўшы прапанову прэзыдэнта здрадай інтарэсам Украіны. У відэа Зьверабой, зьвяртаючыся да ўкраінскага прэзыдэнта, заявіла, што «там наогул людзі кантужаныя на вайне» і «яны цябе ўзарвуць, я табе абяцаю». А Фядына сказала, што «там незнарок можа разарвацца граната, а ведаеш, там абстрэлы бываюць зусім выпадкова». На думку сьледзтва, гэта былі пагрозы забойствам, адрасаваныя Зяленскаму.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG