Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Старшыня Фэдэрацыі хакею Баскаў сышоў з пасады пасьля дыскваліфікацыі


Дзьмітры Баскаў

Кіраўнік Фэдэрацыі хакею Дзьмітры Баскаў сышоў са сваёй пасады.

Пра гэта паведамілі на сайце фэдэрацыі. У паведамленьні гаворыцца, што Баскаў напісаў заяву аб звальненьні ў сувязі зь «неабгрунтаваным грубым ціскам». Адзначаецца, што «Баскаў пайшоў на вымушаную меру, каб не нашкодзіць віду спорту».

Раней Міжнародная фэдэрацыя хакею (IIHF) заявіла, што калі Фэдэрацыя хакею Беларусі будзе ігнараваць патрабаваньні аб дыскваліфікацыі Дзьмітрыя Баскава, санкцыі могуць чакаць яе саму.

Баскава дыскваліфікавалі пасьля 9-месячнага расьсьледаваньня Дысцыплінарнай камісіі IIHF, якая палічыла, што ён парушае Кодэкс паводзінаў фэдэрацыі.

«Калі нацыянальная асацыяцыя-сябра не падпарадкуецца гэтаму рашэньню, гэта можа прывесьці да наступнага дысцыплінарнага працэсу супраць самой нацыянальнай асацыяцыі-сябра», — заявілі ў IIHF.

Дыскваліфікацыя Баскава, якога падазраюць у датычнасьці да забойства Рамана Бандарэнкі ў Менску, скончыцца 9 верасьня 2026 году.

Інцыдэнт адбыўся 11 лістапада 2020 году на «плошчы Перамен» у Менску, дзе група людзей сустрэлася, каб перарэзаць бел-чырвона-белыя стужкі, якія сьведчаць аб палітычнай апазыцыі ў Беларусі. На Бандарэнку падчас інцыдэнту напалі, ён атрымаў цяжкія раненьні і на наступны дзень ад іх памёр.

Пасьля IIHF атрымала справаздачы ад Беларускага фонду спартовай салідарнасьці (BSSF) і даручыла незалежнай сьледчай фірме зрабіць агляд агульнадаступнай інфармацыі адносна сьцьвярджэньняў пра датычнасьць Баскава да інцыдэнту, які прывёў да сьмерці Бандарэнкі, і да любых дзеяньняў, зьвязаных з гэтым.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG