Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праваабаронцы заклікаюць тэлекампаніі адмовіцца ад трансьляцыі пэкінскай Алімпіяды


Больш за 200 праваабарончых арганізацый заклікалі тэле- і радыёкампаніі, у тым ліку NBC і BBC, адмяніць кантракты на трансьляцыю зімовых Алімпійскіх гульняў у Пэкіне ў адказ на штораз большую колькасьць паведамленьняў пра злоўжываньні ў дачыненьні да ўйгураў і іншых этнічных меншасьцяў у Сіньцзяне.

Пра гэта паведамляе «Голас Амэрыкі», спасылаючыся на ліст, атрыманы ад праваабаронцаў агенцтвам Associated Press.

У адкрытым лісьце да кіраўніцтва кампаній актывісты папярэдзілі, што тыя рызыкуюць стаць «суўдзельнікамі» Кітаю ў яго спробах адцягнуць увагу ад сур’ёзных парушэньняў правоў чалавека з дапамогай спартовых мерапрыемстваў, а таксама заахвоціць працяг падобных дзеяньняў з боку кітайскіх уладаў.

Трансьляцыя пэкінскіх Алімпійскіх гульняў 2022 году «легітымізуе гэтыя парушэньні і стане рэклямай мерапрыемства, якое шмат хто называе „генацыднымі гульнямі“», — заявілі праваабаронцы ў сваім звароце.

Кітайскі ўрад абвяргае абвінавачаньні ў парушэньнях правоў чалавека ў дачыненьні да ўйгураў і іншых, пераважна мусульманскіх меншасьцяў, якія пражываюць на паўночным захадзе Кітаю.

Паводле Пэкіну, улады праводзяць у гэтым рэгіёне шырокамаштабную контратэрарыстычную кампанію.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG