Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Колькі сувэрэнітэту аддаў Лукашэнка? 


Лукашэнка і Пуцін пасьля прэс-канфэрэнцыі ў Маскве ўвечары 9 верасьня 2021

Якія вынікі маскоўскіх перамоваў Аляксандра Лукашэнкі і Ўладзіміра Пуціна? Чаму яны цяпер канчаткова не падпісалі інтэграцыйны пакет? У чым абвешчаныя дамоўленасьці, калі яны будуць канчаткова зацьверджаныя, ці абмяжуюць сувэрэнітэт Беларусі? Ці прадугледжваюць яны фактычныя наднацыянальныя органы кіраваньня?

Гэтыя пытаньні абмяркоўваюць палітычныя аглядальнікі Свабоды Юры Дракахруст і Віталь Цыганкоў.

Цыганкоў

  • Лукашэнка цалкам задавальняе Пуціна, ніколі ён яго ня будзе «мяняць»
  • Калі Пуцін і Лукашэнка заявілі, што пра ўсе 28 дарожных мапаў дамовіліся, — чаму яны іх сёньня ж і не падпісалі?
  • Сапраўды. Чаму б урачыста не падпісаць іх сёньня, акурат напярэдадні парлямэнцкіх выбараў у Расеі 17-19 верасьня?
Віталь Цыганкоў
Віталь Цыганкоў
  • Вось што мяне рэальна зьдзіўляе і нават раздражняе — дык гэта нястомныя і цалкам не залежныя ад рэальнасьці запэўніваньні, што «Пуцін пачынае даціскаць Лукашэнку» і да таго падобнае.
  • Гэта ўжо 5-я сустрэча Пуціна і Лукашэнкі толькі сёлета і з кожнай зь іх тэма «транзыту ўлады», «канстытуцыйнай рэформы» усё далей адыходзіла і сёньня ўвогуле ня згадвалася. Наадварот, Пуцін сказаў, што сытуацыя ў Беларусі «стабілізавалася».
  • Не стамляюся паўтараць і паўтару соты раз «для тых, хто не зразумеў» — Лукашэнка цалкам задавальняе Пуціна, ніколі ён яго не будзе «мяняць».

Дракахруст

  • Выбары ў Расеі — 17-19 верасьня, а канчатковае падпісаньне інтэграцыйных пагадненьняў прызначана на кастрычнік. З гэтага вынікае, што ў інтэграцыйным пакеце па-ранейшаму застаюцца «падводныя камяні».
  • Пуцін заявіў пра стварэньне з 2023 году адзіных рынкаў газу, нафты і электрычнасьці.
  • На прэсавай канфэрэнцыі журналістка спытала Лукашэнку і Пуціна — дык з 2023 году цэны на энэргетычныя тавары будуць аднолькавымі? Уцямнага адказу яна не атрымала.
Юры Дракахруст
Юры Дракахруст
  • Яшчэ адна журналістка спытала Пуціна, ці прадугледжана стварэньне рэгулятара гэтых рынкаў (што было прапісана ў праектах «дарожных мапаў» у 2019 годзе).
  • Пуцін на гэтае пытаньне не адказаў. А яно ключавое для ацэнкі гэтых пагадненьняў з пункту гледжаньня захаваньня беларускага сувэрэнітэту.
  • Пуцін сказаў пра стварэньне органу, які будзе назіраць, кантраляваць спагнаньне ўскосных падаткаў у дзьвюх краінах.
  • І зразумела, чыю дзяржаўную палітычную волю будзе рэалізоўваць гэты орган, гэты рэгулятар.
  • Пуцін казаў пра каардынацыю мытнай, грашовай, прамысловай палітыкі. Гэта азначае, што гэтыя палітыкі будуць увесь час узгадняцца (што адбываецца з 1991 году) ці гэтай каардынацыяй будуць займацца нейкія інстытуцыі?
  • Магчыма, паўтараецца схема 1996 году, калі падпісаньнем дамовы аб супольнасьці Беларусі і Расеі Лукашэнка дапамог Ельцыну на выбарах.
  • Магчыма, звычайныя расейцы ўспрымуць цяперашнія пераможныя рэляцыі як перамогу Пуціна, што можа паўплываць на вынікі верасьнёўскіх думскіх выбараў у РФ.

Што было раней

  • Пятая за 2021 год сустрэча двух палітыкаў прайшла 9 верасьня ў Маскве. Яна доўжылася 3,5 гадзіны. Пасьля сустрэчы Ўладзімір Пуцін і Аляксандар Лукашэнка выступілі на прэс-канфэрэнцыі.
  • Пуцін паведаміў, што на перамовах з Лукашэнкам былі ўзгодненыя 28 праграм па далейшым паглыбленьні інтэграцыйных працэсаў паміж дзьвюма краінамі.
  • «Гаворка ідзе пра 28 так званых саюзных праграм, якія накіраваныя на ўніфікацыю заканадаўства Расеі і Беларусі ў розных галінах эканомікі, на выраўноўваньне ўмоў дзейнасьці гаспадарчых суб’ектаў дзьвюх краін, пабудову адзіных фінансавых і энэргетычных рынкаў, транспартнай прасторы, фармаваньне і рэалізацыю агульнай прамысловай і сельскагаспадарчай палітыкі», — растлумачыў Пуцін.

Аб чым канрэтна дамовіліся Пуцін і Лукашэнка:

  • цана на расейскі газ для Беларусі на 2022 год захаваецца на ўзроўні 2021 году;
  • да 1 сьнежня 2023 году будзе падпісана дамова аб аб'яднаньні рынку газу;
  • Пуцін і Лукашэнка дапусьцілі магчымасьць стварэньня адзінай абароннай прасторы;
  • заплянавалі стварэньне адзінага рынку нафты і нафтапрадуктаў, а таксама падпісаньне дамовы аб адзіным рынку электраэнэргіі.
  • Пуцін паведаміў, што заўтра, 10 верасьня, плянуецца ўхваліць «саюзныя праграмы» на пасяджэньні Савету міністраў «саюзнай дзяржавы» ў Менску.
  • «Пасьля чаго яны будуць вынесеныя на зацьвярджэньне Вышэйшага дзяржаўнага савету саюзнай дзяржавы, пасяджэньне якога плянуецца правесьці да канца бягучага году. Мы дамовіліся з Аляксандрам Рыгоравічам, зараз паглядзім нашы графікі і вызначым больш ці менш дакладную дату», — паведаміў прэзыдэнт РФ.

  • 16x9 Image

    Віталь Цыганкоў

    Віталь Цыганкоў скончыў факультэт журналістыкі БДУ. Адзін з двух заснавальнікаў першага недзяржаўнага агенцтва навінаў БелаПАН. Працаваў ў газэтах «Звязда», быў карэспандэнтам у Беларусі расейскай «Независимой газеты», Associated Рress, аглядальнікам у газэце «Свабода». На беларускай Свабодзе ад 1994 году. Карэспандэнт расейскай Свабоды ў Беларусі.
     

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG