Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Магілёве зруйнавалі старыя карпусы шпіталю хуткай дапамогі. ФОТА


Зруйнаваны корпус старога шпіталя ў Магілёве

Шпітальныя будынкі ў цэнтры гораду ня маюць ахоўнага статусу, але былі сьведкамі двухсотгадовай гісторыі адной зь першых магілёўскіх лякарняў.

Са сьценамі ў мэтар таўшчынёю зь цяжкасьцю спраўляецца спэцыяльная тэхніка. Але праца экскаватараў не спыняецца: згодна з праектнай дакумэнтацыяй, на месцы зьнесеных карпусоў плянуецца ўзьвесьці новы.

Знос будынку былога шпіталя
Знос будынку былога шпіталя

Ініцыятывай мясцовай улады не задаволены найперш рупліўцы даўніны. Але ня толькі яны. Шкадаваньне выказваюць і ў мэдычным каледжы, які літаральна за 100 мэтраў ад будаўнічай пляцоўкі. Ён таксама месьціцца ў старым будынку.

Неўзабаве ад гістарычнага будынку застанецца толькі друз
Неўзабаве ад гістарычнага будынку застанецца толькі друз

Так, у вокнах вучэльні, якія глядзяць на будоўлю, зьявіліся фатаздымкі старога Магілёва, каб гэтак выказаць пратэст супраць зносу камяніц. На думку гараджанаў, гістарычныя пабудовы можна было прыстасаваць пад музэйныя мэты.

Выявы старога Магілёва ў вокнах вучэльні
Выявы старога Магілёва ў вокнах вучэльні

Як наракаюць краязнаўцы, неўзабаве ў горадзе архітэктурную спадчыну можна будзе пабачыць хіба на карцінках, а ў якасьці «стылізаванай вітрыны» застанецца толькі пешаходная вуліца.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG