Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Кіеве прагучаў звон памяці ў гонар беларуса, які загінуў на Данбасе. ВІДЭА


Ваенныя дзеяньні на ўсходзе Ўкраіны. Архіўнае фота

У Міністэрстве абароны Ўкраіны ў часе штодзённага ранішняга цырыманіялу ўшанаваньня абаронцаў, якія загінулі за свабоду, незалежнасьць і тэрытарыяльную цэласнасьць краіны, звон памяці прагучаў у гонар беларуса Алега Вярэніча.

Беларус Алег Вярэніч (псэўданім «Лешы»), які служыў салдатам у складзе 10-й асобнай горна-штурмавой брыгады, нарадзіўся ў Лунінцы і загінуў 9 верасьня 2016 году пад Мар’інкай Данецкай вобласьці. Пахаваны ў вёсцы Новая Парафіеўка Харкаўскай вобласьці.

Як паведаміла ўпраўленьне прэсы і інфармацыі Міністэрства абароны Ўкраіны, у цырымоніі ўзялі ўдзел сваякі і блізкія палеглых воінаў, прадстаўнікі Мінабароны, памежнай службы і Ўзброеных сілаў. Яны ўшанавалі памяць абаронцаў Украіны хвілінай маўчаньня і паклалі кветкі да стэлы памяці.

Сёньня звон прагучаў 9 разоў — роўна столькі вайскоўцаў загінулі ў розныя гады ў гэты дзень у часе апэрацый па падтрыманьні міру і бясьпекі.

Цырымонія «Звон памяці» адбываецца кожны дзень, калі гінулі ўкраінскія вайскоўцы. Для яе правядзеньня на тэрыторыі Міністэрства абароны стварылі адмысловы пляц і паставілі памятны знак, у які ўмантавалі рэшткі снарадаў і ўласна звон. Памятны рытуал ажыцьцяўляецца ўдарамі звона адпаведна колькасьці загінулых у гэты дзень у розныя гады.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG