Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка прыляцеў у Маскву, ягоныя перамовы з Пуціным чакаюцца ўвечары


Аляксандар Лукашэнка і Ўладзімір Пуцін, архіўнае фота.

Пятая за 2021 год сустрэча двух палітыкаў праходзіць у Маскве.

Аляксандар Лукашэнка прыбыў на перамовы з расейскім кіраўніком Уладзімірам Пуціным, якія адбудуцца ў Маскве, піша БелТА. Самі перамовы чакаюцца вечарам.

Раней у Крамлі паведамілі, што ў рамках сустрэчы Пуцін з Лукашэнкам абмяркуюць вынікі працы ў прасоўваньні інтэграцыйных працэсаў у рамках саюзнай дзяржавы і іншыя пытаньні разьвіцьця расейска-беларускіх адносін.

Як паведамляла раней БелТА, на ўрадавым узроўні кансэнсус знайшлі па 28 так званых «саюзных праграмах», якія ўключаюць дамоўленасьці ў сфэры эканамічнай інтэграцыі: збліжэньне макраэканамічнай палітыкі, грашова-крэдытныя аспэкты, пытаньні прамысловай, аграрнай палітыкі і мытнага адміністраваньня, падатковага заканадаўства, канкурэнцыі і гандлёвай дзейнасьці.

Сам Лукашэнка раней заяўляў, што на маючых адбыцца перамовах можа падняць шэраг пытаньняў у нафтавай сфэры.

Прэс-сакратар Пуціна Дзьмітрый Пяскоў за дзень да сустрэчы палітыкаў заявіў, што ня мае інфармацыі пра падпісаньне інтэграцыйных дакумэнтаў, аднак інтэграцыя будзе абмяркоўвацца.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG