Лінкі ўнівэрсальнага доступу

5 верасьня пад Барысавам сілавікі разагналі людзей, якія займаліся мэдытацыяй


Ілюстрацыйнае фота

Пра гэта выданьню «Медиазона» расказаў адзін з удзельнікаў, які захацеў застацца ананімным.

Паводле яго, усяго на імпрэзе пад Барысавам было каля 70 чалавек, у тым ліку іншаземцы. Яно пачалося 3 верасьня і мела працягвацца дзесяць дзён.

Раніцай у лягер прыехаў АМАП. Яны сабралі ўсіх удзельнікаў у адной залі, а пасьля «выклікалі арганізатараў і доўга размаўлялі зь імі».

«Супрацоўнікі прыходзілі і рабілі фатаграфіі залі і ўсіх нас. Некаторыя хацелі схадзіць у прыбіральню, бо нас трымалі недзе паўтары-дзьве гадзіны, але выходзіць нельга было, нават калі вельмі хацелася. Пасьля гэтага арганізатараў і замежных грамадзянаў павезьлі ў РАУС, дзе іх пачалі распытваць пра тое, што адбываецца і што яны ўсе робяць тут. Нас адпусьцілі прыкладна праз 10 хвілін, калі зьвезьлі арганізатараў і іншаземцаў».

Паводле ўдзельніка, сытуацыя ў лягеры доўжылася каля дзьвюх гадзінаў. Яшчэ прыблізна столькі ж арганізатары і іншаземцы правялі ў пастарунку.

«Пасьля РАУС іншаземцаў і арганізатараў прывезьлі назад. Усім намякнулі, што трэба пакінуць лягер цягам сутак, інакш яны зноў прыйдуць і ўжо будзем інакш размаўляць. А пазьней памянялі патрабаваньні і сказалі, што калі мы ня хочам праблемаў ужо сёньня, то зьехаць трэба цягам трох гадзінаў», — апавёў суразмоўца.

Ён дадаў, што арганізатары «былі ў шоку», «папрасілі прабачэньня і хутка дапамаглі ўсім зьехаць». Паводле інфармацыі суразмоўцы «Медиазоны», на арганізатараў склалі пратаколы за парушэньне парадку арганізацыі ці правядзеньня масавых мерапрыемстваў (арт. 24.23 КоАП).

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG