Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Улады Беларусі спрабуюць атрымаць 3 мільярды даляраў з Эўразійскага стабілізацыйнага фонду, — РБК


Міністар фінансаў Расеі Антон Сілуанаў

Расея абмяркоўвае «розныя пытанні» падтрымкі эканомікі Беларусі, заявіў кіраўнік расейскага Міністэрства фінансаў Антон Сілуанаў. «Мы бачым, што наш сусед апынуўся ў няпростым фінансавым становішчы».

Улады Беларусі абмяркоўваюць магчымасьць прыцягнуць крэдыт на суму да 3 мільярдаў даляраў часткова або цалкам са сродкаў Эўразійскай фонду стабілізацыі і развіцця (ЭФСР), распавялі РБК дзьве крыніцы ў беларускім урадзе. Паводле іх словаў, гэтае пытанне стала адной з тэм перамоваў з Расеяй. У ЭФСР пацвердзілі РБК, што фонд праводзіць папярэднія кансультацыі з Беларусьсю, але «казаць пра суму крэдыту і канкрэтных тэрмінах яго прадастаўленьня пакуль заўчасна».

«У цяперашні час прадстаўнікі ЭФСР праводзяць папярэднія кансультацыі з уладамі Рэспублікі Беларусь па напаўненні праграмнай матрыцы мер, якія могуць быць падтрыманы ў рамках патэнцыйнага фінансавага крэдыту ЕФСР ў сярэднетэрміновай перспектыве», — удакладнілі ў фондзе.

8 верасня міністр фінансаў Расеі Антон Сілуанаў, які зьяўляецца паўнамоцным прадстаўніком Расеі ў ЭФСР, заявіў, што Расея можа аказаць дадатковую падтрымку уладам Беларусі.

«Мы бачым, што наш сусед апынуўся ў няпростым фінансавым становішчы. Таму мы ўзаемадзейнічаем з нашымі калегамі, розныя пытанні падтрымкі абмяркоўваюцца. Але зараз самая галоўная задача накіравана на тое, каб стымуляваць працэс інтэграцыі, падпісання так званых стратэгічных планаў па інтэграцыі нашых эканомік. Сёння гэта самае галоўнае на парадку. Але я не выключаю таго, што нейкія віды падтрымкі мы зможам пры неабходнасці аказаць нашым беларускім партнэрам», — сказаў ён, адказваючы на пытанне РБК аб плянах Расеі на аказаньне фінансавай дапамогі Беларусі. У якой форме можа быць аказана дапамога, ён не ўдакладніў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG