Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ці стануць вучэньні вайной? Меркаваньне экспэрта


Вучэньні "Захад-2017", Беларусь

Ці ёсьць падставы перасьцерагацца, што вучэньні «Захад-2021» перарастуць у ваенны канфлікт? Чым адрозьніваюцца цяперашнія вучэньні і колішнія вучэньні «Захад-2017»? Ці застануцца пасьля вучэньняў у Беларусі расейскія войскі? На якую інтэграцыю ў вайсковай сфэры пойдзе Лукашэнка?

На гэтыя пытаньні Юрыя Дракахруста на канале Свабода Premium адказвае дырэктар Цэнтру стратэгічных і замежнапалітычных дасьледаваньняў Арсень Сівіцкі.

Сівіцкі

  • Трэба адрозьніваць два віды вучэньняў, якія будуць адбывацца адначасова: гэта беларуска-расейскія вучэньні на тэрыторыі Беларусі, якія паводле сваіх парамэтраў будуць ня вельмі адрозьнівацца ад вучэньня «Захад-2017», і расейскія стратэгічныя вучэньні «Захад» на тэрыторыі РФ.
  • Беларускі бок браў самы непасрэдны ўдзел у плянаваньні двухбаковых вучэньняў на сваёй тэрыторыі.
  • Аднак да плянаваньня вучэньняў да тэрыторыі Расеі беларускі бок ня быў дапушчаны.
  • Так было і ў 2017 годзе.
Арсень Сівіцкі
Арсень Сівіцкі
  • Расея недзе з 2015 году перагледзела статус Беларусі, як свайго галоўнага саюзьніка.
  • Цяпер для Расеі двухбаковыя вучэньні ў Беларусі ня маюць вялікага значэньня.
  • Раней кіраўнікі Беларусі і Расеі супольна назіралі за фінальнай фазаў двухбаковых манэўраў у Беларусі.
  • Ужо ў 2017 году гэтага не было, Пуцін тады не прыехаў на «Захад-2017».
  • І зараз на «Захад-2021» не прыедзе і гэта ўжо вядома.
  • Наколькі я ведаю, запрашэньне Пуціну было, але ён адмовіўся.
  • У сёньняшняй геапалітычнай сытуацыі Масква спрабуе дыстанцыянавацца ад свайго саюзьніка.
  • Менск імкнецца выкарыстаць двухбаковыя вучэньні для эскаляцыі зьнешнепалітычнага напружаньня ў адносінах з суседзямі, з краінамі Балтыі і з Польшчай.
  • Беларускі бок спрабуе ўцягнуць Крэмль у сваю канфрантацыю.
  • У 2017 годзе Масква магла згуляць у гэтую гульню, была імавернасьць, што Расея падкіне нейкія «сюрпрызы» падчас вучэньняў у Беларусі.
  • Тады былі пляну ў Расеі перакінуць на вучэньні значна больш войскаў, гэта вынікала з нашых падлікаў колькасьці вагонаў, якія былі закантрактаваныя міністэрствам абароны РФ.
  • Аднак цяпер Крэмль зацікаўлены ў тым, каб вучэньні на тэрыторыі Беларусі прайшлі без эксцэсаў.
  • Сёньня расейскі бок паводзіць сябе больш адкрыта і празрыста, чым беларускі.
  • У параўнаньні з 2017 годам Менск і Масква памяняліся ролямі.
  • Цяпер Расея хоча паляпшэньня адносінаў з Захадам, асабліва з ЗША.
  • Расея пасылае дээскаляцыйныя сыгналы.
  • Рэсурс геапалітычнага авантурызму ў Расеі цяпер вычарпаны.
  • Імавернасьць інцыдэнту на мяжы з Літвой і Польшчай высокая.
  • Беларускі бок можа паспрабаваць згуляць гэтай картай падчас вучэньняў.
  • Гэта можа быць спосабам прымусіць Захад сесьці за стол перамоваў зь Менскам.
  • Надзвычайнае становішча ў Польшчы і Літве не суправаджаецца ўмацаваньнем вайсковай, мілітарнай моцы ў гэтых краінах на мяжы зь Беларусьсю.
  • Яны не канцэнтруюць войскі на мяжы.
  • ЭЗ разглядае міграцыйный крызіс на мяжы зь Беларусьсю як крызіс усё ж гуманітарны, а не мілітарны.
  • 31-я інтэграцыйная «дарожная мапа», якая прадугледжвала палітычную інтэграцыю, зьнятая з парадку дня.
  • Лукашэнка ніколі не пагодзіцца аддаць Крамлю манаполію на сілу.
  • Можна чакаць паглыбленьня вайсковага супрацоўніцтва ў двух кірунках.
  • Гэта стварэньне сумеснага вучэбна-баявога цэнтру СПА і ВПС ў Горадзенскай вобласьці і гэта аднаўленьне сумесных паветраных патрулёў.
  • Гэтыя патрулі дзейнічалі ў 2013-2015 гадах.
  • Яны прадугледжвалі ратацыйную прысутнасьць расейскіх ВПС на тэрыторыі Беларусі.
  • Згода на гэта дазваляе Лукашэнку зьняць пытаньне з расейскай вайсковай базай.
  • Гэтыя патрулі будуць падпарадкоўвацца генштабу беларускіх узброеных сілаў.
  • Я мяркую, што заяўленыя на сумесныя вучэньні ў Беларусі 2.5 тысячы расейскіх вайскоўцаў — гэта сапраўдная лічба, іх столькі і будзе.
  • Ёсьць мэтады, якія дазваляюць адсачыць перасоўваньне войскаў.
  • І пакуль яны не даюць зьвестак, што ў Беларусі на вучэньнях будзе больш войскаў, чым абвешчана.
  • Я мяркую, што пасьля вучэньняў ад 4 да 8 зьнішчальнікаў СУ-30СМ застануцца ў Беларусі.
  • Яны будуць выкарыстоўвацца ў гэтым вучэбна-баявым цэнтры і для патруляваньня, пра якое я казаў.

Што было раней

  • На сёлетніх беларуска-расейскіх вайсковых вучэньнях «Захад-2021» будзе адпрацоўвацца сцэнар агрэсіі супраць «саюзнай дзяржавы», паведаміла Міністэрства абароны Беларусі.
  • Паводле легенды, міжнародныя супярэчнасьці абвастрыліся так, што пагражаюць дэстабілізацыяй абстаноўкі ў рэгіёне і агрэсіяй супраць «саюзнай дзяржавы». Пачынаецца канфлікт, падмацаваны звонку, з удзелам
  1. незаконных узброеных фармаваньняў,
  2. сэпаратыстаў,
  3. міжнародных тэрарыстаў.
  • У Беларусі вучэньні пройдуць на чатырох палігонах, усе ў Берасьцейскай вобласьці:
  1. Абуз-Лясноўскім,
  2. Даманаўскім,
  3. Ружанскім,
  4. Берасьцейскім.
  • У вучэньнях возьмуць удзел амаль 13 тысяч чалавек, у тым ліку 2500 расейскіх вайскоўцаў і да 50 казахстанскіх.
  • На тэрыторыі і Беларусі, і Расеі ў вучэньнях «Захад-2021» возьмуць удзел каля 200 тысячаў вайскоўцаў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG