Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусь прыляцелі расейскія вайсковыя самалёты для фармаваньня вучэбна-баявога цэнтру


Расейскі самалёт на аэрадроме ў Баранавічах, 8 верасьня 2021 году

Яны будуць разьмяшчацца на аэрадроме ў Баранавічах.

На аэрадром Баранавічы для фармаваньня вучэбна-баявога цэнтру сумеснай падрыхтоўкі ВПС і войскаў СПА Беларусі і Расеі прыбылі самалёты Су-30СМ ВКС Расеі, паведамілі ў Міністэрстве абароны Беларусі.

«Плянуецца, што авіятары будуць несьці сумеснае баявое дзяжурства па ахове паветраных межаў Саюзнай дзяржавы», — паінфармавалі ў Мінабароны Беларусі.

Сустрэча расейскіх лётчыкаў у Беларусі. Баранавічы, 8 верасьня 2021 году.
Сустрэча расейскіх лётчыкаў у Беларусі. Баранавічы, 8 верасьня 2021 году.

Рашэньне аб стварэньні вучэбна-баявых цэнтраў сумеснай падрыхтоўкі ўзброеных сіл Беларусі і Расеі прынялі ў ходзе перамоваў кіраўнікоў абаронных ведамстваў 5 сакавіка 2021 году ў Маскве.

Тады міністры абароны дзьвюх дзяржаў Віктар Хрэнін і Сяргей Шайгу выказалі спадзеў, што праца цэнтру, які ствараецца, дасьць магчымасьць значна павысіць узровень навучанасьці спэцыялістаў і падрыхтоўкі падразьдзяленьняў як ВПС і войскаў СПА Рэспублікі Беларусь, так і Паветрана-касьмічных сіл Расейскай Фэдэрацыі.

10 верасьня Расея і Беларусь пачнуць сумесныя вайсковыя вучэньні «Захад-2021». Раней генэральны сакратар NATO Енс Столтэнбэрг заявіў, што сапраўдная колькасьць войскаў на вучэньнях «Захад-2021» значна перавышае заяўленую.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG