Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Загінуў міністар надзвычайных сытуацыяў Расеі, былы асабісты ад’ютант Пуціна


Яўген Зінічаў

Падчас вучэньньняў загінуў кіраўнік МНС РФ Яўген Зінічаў.

Пра гэта паведаміла агенцтва РБК.

Пазьней МНС афіцыйна пацьвердзіла гібель міністра. «З жалем паведамляем, што пры выкананьні службовага абавязку, знаходзячыся ў Нарыльску на міжведамасных вучэньнях па абароне арктычнай зоны ад надзвычайных сытуацыяў, ратуючы жыцьцё чалавека, трагічна загінуў кіраўнік МНС Яўген Зінічаў», — гаворыцца ў паведамленьні прэс-службы міністэрства.

Па словах адной з крыніцаў РБК, Зінічаў загінуў падчас ведамаснай здымкі, калі спрабаваў утрымаць каля краю абрыву супрацоўніка здымачнай групы. Здымкі былі падчас вучэньняў для навучальнага фільма МНС. Супрацоўнік здымачнай групы таксама загінуў, кажа крыніца РБК.

Галоўрэд RT Маргарыта Сіманьян напісала ў сваім тэлеграм-канале, што гаворка ідзе пра апэратара здымачнай групы. Калі ён сарваўся ў ваду, Зінічаў паспрабаваў яго выратаваць, але разьбіўся аб камень. Сіманьян пацьвердзіла, што апэратар таксама загінуў.

  • Зінічаву было 55 гадоў. Ён узначальваў МНС з траўня 2018 году,
  • З 1987 года ён служыў у КДБ СССР.
  • З 2006-га па 2015 год Зінічаў быў асабістым ад’ютантам Пуціна.
  • У 2015 годзе быў прызначаны намесьнікам дырэктара ФСБ.
  • На пасадзе кіраўніка МНС ён зьмяніў Уладзіміра Пучкова, які пакінуў пасаду міністра пасьля пажару ў кемераўскім гандлёвым цэнтры «Зімняя вішня».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG