Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мэр Львова дамовіўся зь Ціханоўскай пра адкрыцьцё мэдыяхабу для незалежных журналістаў


Львоў з вышыні, архіўнае фота

Мэр украінскага Львова Садовы сустрэўся 7 верасьня зь Сьвятланай Ціханоўскай. Яны дамовіліся пра адкрыцьцё ў Львове мэдыяхабу для незалежных беларускіх журналістаў, паведаміў у фэйсбуку Андрэй Садовы.

Сустрэча адбылася на палях Эканамічнага форуму, які адбываецца ў польскім горадзе Карпач.

«Львоў — горад вольных людзей. Я шчасьлівы, што мы маем магчымасьць працягнуць руку дапамогі нашым беларускім сябрам, якія сёньня як ніколі патрабуюць падтрымкі і абароны», — напісаў Андрэй Садовы.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG