Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Экс-вядоўца БТ Пытлева расказала пра «пагром» сілавікоў у яе кватэры. ФОТА


Парэзаныя падчас ператрусу фатаграфіі

У былой вядоўцы БТ Кацярыны Пытлевай сілавікі правялі ператрус, у выніку якога выламаныя ўваходныя і міжпакаёвыя дзьверы, парэзаныя вясельныя фатаздымкі, вываленыя па ўсёй кватэры рэчы.

Празь перасьлед за грамадзянскую пазыцыю разам зь сям’ёй Кацярына Пытлева яшчэ летась зьехала зь Беларусі. Цяпер яна праграмная дырэктарка і вядоўца YouTube-каналу Malanka Media.

Раскіданы на кухні посуд
Раскіданы на кухні посуд

«Дзьверы зламалі ня толькі ўваходныя, але і чамусьці і ў спальню, хоць замкоў усярэдзіне не было. Парэзалі калёнкі, малатком разьбілі фігуркі вожыкаў, парвалі вясельныя фатаграфіі, распатрашылі вінілавую калекцыю і рассыпалі крупы і муку па ўсёй кватэры. Я ўжо не кажу пра скрынкі, у якія мы склалі ўсе рэчы, калі зьяжджалі. Такая вось помста рэжыму. No comments», — напісала Кацярына Пытлева на сваёй старонцы ў Facebook.

Раскіданыя рэчы па ўсёй кватэры
Раскіданыя рэчы па ўсёй кватэры

Журналістка звольнілася зь Беларускай тэлевізіі ў мінулым годзе, напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў. Такім чынам яна выказала нязгоду з палітыкай дзяржавы і кіраўніцтва кампаніі.

Пасьля выбарнай кампаніі Кацярына Пытлева страціла яшчэ адну працу — на радыё. Уладкавацца ў мэдыйнай прасторы Беларусі было вельмі складана, на мэдыйных асобаў чыніўся ціск.

Пашкоджаныя ўваходныя дзьверы
Пашкоджаныя ўваходныя дзьверы

Яе мужа затрымалі ў адну зь нядзеляў на маршы пратэсту і асудзілі на 10 сутак арышту. Толькі дзякуючы валянтэрам сям'я даведалася, дзе ён.

Па словах журналісткі, пасьля гэтага ціск працягнуўся, але іншым чынам. Пачалі расьсьледаваньне эканамічнай дзейнасьці, паляцелі ананімныя даносы за нібыта абразу дзяржаўнай сымболікі ў сацыяльных сетках. Калі прыйшла позва са Сьледчага камітэту, вырашылі зьяжджаць.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG