Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Банальна няма грошай». Упершыню за 18 гадоў БТ ня будзе трансьляваць футбольныя эўракубкі


Барысаўскі БАТЭ супраць бялградзкай «Црвена Звэзды» ў Лізе Эўропы, архіўнае фота

З праграмы тэлеперадач на наступны тыдзень вынікае, што Белтэлерадыёкампанія ня будзе трансьляваць матчы групавога турніру футбольнай Лігі чэмпіёнаў — упершыню ад 2003 году.

Акрамя таго, у анонсе спэцыялізаванага ў спорце каналу «Беларусь-5» не пазначаныя трансьляцыі іншых эўракубкавых спаборніцтваў — Лігі Эўропы і Лігі канфэрэнцыяў.

Белтэлерадыёкампанія нязьменна набывала правы на паказ матчаў Лігі чэмпіёнаў апошнія 18 гадоў, пачынаючы з сэзону 2003/2004. Кіраўніцтва БТ пакуль ня робіць камэнтароў на гэты конт, аднак адзін з супрацоўнікаў у размове са Свабодай сказаў, што прычына даволі банальная — няма лішніх грошай.

Акрамя таго, беларускія каманды беспасьпяхова правялі адборачны цыкль, ня трапілі ў лік прэтэндэнтаў на ўдзел у групавой стадыі. Паводле суразмоўцы, падобны расклад таксама паўплываў на рашэньне адмовіцца ад затратнай часткі бюджэту.

Сёлета ў жніўні скончыўся трохгадовы кантракт Нацыянальнай тэлерадыёкампаніі з УЭФА на паказ клюбных турніраў, які трэба было працягваць або спыніць. У 2018 годзе Белтэлерадыёкампанія набыла правы на трансьляцыю групавых раўндаў і плэй-оф эўракубкаў тэрмінам на 3 гады. Вынікі продажаў чарговага пакету павінны былі абвясьціць 25 жніўня, у дзень лёсаваньня групавога этапу Лігі чэмпіёнаў.

Тады футбольная асацыяцыя заявіла, што адмовіліся ад падпісаньня дамоваў пад эгідай УЭФА шэсьць краін: Армэнія, Ізраіль, Казахстан, Ліхтэнштэйн, Люксэмбург і Малдова. Для Беларусі было зроблена выключэньне — перамовы на працяг чарговага трохгадовага цыклю на некаторы час адтэрмінавалі.

Тым часам 43 краіны Эўропы ўжо анансавалі сваім гледачам атрыманьне тэлеправоў на паказ футбольных турніраў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG