Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кандыдатка ў Дзярждуму РФ выйшла на пікет да амбасады Беларусі ў Маскве. ФОТА


Марына Літвіновіч на адзіночным пікеце ў падтрымку журналістаў ля будынка ФСБ на Лубянцы, Масква, 21 жніўня 2020 г. Архіўнае фота

Расейская журналістка, палітык, праваабаронца Марына Літвіновіч выйшла на адзіночны пікет да амбасады Беларусі ў Маскве з плякатам «Любоў мацнейшая за страх».

У жніўні яна выходзіла на акцыю ў падтрымку журналістаў ля будынка ФСБ на Лубянцы, дзе стаяла ў пікеце з плякатам «Зноў путч».

Марына Літвіновіч — адна з самых вядомых расейскіх праваабаронцаў. Сёлета яе выключылі з Грамадзкай назіральнай камісіі Масквы — гэта грамадзкі орган Расеі, які кантралюе выкананьне правоў чалавека ў месцах зьняволеньня. У якасьці прычыны назвалі тое, што яна нібыта парушыла закон, расказаўшы журналістам пра ўмовы ўтрыманьня паплечніцы Навальнага Любові Собаль у ізалятары. Пасьля гэтага яна заявіла пра намер балятавацца ў дэпутаты, і зьезд партыі «Яблоко» вылучыў яе як непартыйнага кандыдата на выбарах у Дзярждуму па аднамандатнай акрузе ў Маскве.

Літвіновіч — журналістка і паліттэхноляг. У 1990-я яна была дырэктаркай Фонду эфэктыўнай палітыкі і займалася першай перадвыбарнай кампаніяй тады яшчэ нікому не вядомага Ўладзіміра Пуціна. У 2002 годзе Літвіновіч пакінула арганізацыю. Пазьней Літвіновіч працавала з дэмакратычнымі кандыдатамі Гары Каспаравым і Міхаілам Хадаркоўскім. У 2017 годзе была ў перадвыбарным штабе тэлевядоўцы Ксеніі Сабчак.

У выбарчай праграме Літвіновіч абяцае змагацца з карупцыяй і нязьменнасьцю ўлады, а таксама працаваць над «гуманізацыяй паліцыі».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG