Паводле яго, Салех паляцеў у Таджыкістан.
Пасьля ўцёкаў афганскага прэзыдэнта Ашрафа Гані віцэ-прэзыдэнт Афганістана Амрула Салех адправіўся ў правінцыю Панджшэр, апошнюю ў краіне, якую не кантралявалі талібы.
Як паведамлялася, ён заявіў, што, згодна з Канстытуцыяй краіны, цяпер ён зьяўляецца законным кіраўніком дзяржавы. Салех і лідэр Фронту нацыянальнага супраціву Ахмад Масуд разам выкарыстоўвалі даліну Панджшэр у якасьці базы для арганізацыі супраціву «Талібану».
У нядзелю Масуд на сваёй старонцы ў Facebook заявіў пра гатоўнасьць да перамоваў з талібамі. Як паведамляе Reuters, раней сілы «Талібану» заявілі, што прарваліся ў сталіцу Панджшэра, горад Базарак, пасьля ўстанаўленьня сваёй улады ў суседніх раёнах.
Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com