Ён таксама абвясьціў аб закрыцьці межаў, роспуску ўрада і парлямэнта, прыпыненьні дзеяньня канстытуцыі. Усіх гвінэйскіх вайскоўцаў Думбуя заклікаў пакуль заставацца ў казармах.
Раней мясцовыя СМІ паведамлялі, што па іх дадзеных Кондэ арыштаваны байцамі вайсковага спэцназу, якія ўзбунтаваліся супраць яго. Акрамя таго, пад вартай, па іх інфармацыі, апынуліся многія высокапастаўленыя чыноўнікі.
У сацсетках у нядзелю апублікаваныя фота і нават відэа, на якіх, як мяркуецца, бачны Кондэ пасьля яго затрыманьня путчыстамі.
Думбуя паведаміў, што заняў пасаду лідэра Нацыянальнага камітэта па аб’яднаньні і разьвіцьці. Паводле яго слоў, мэтай камітэта зьяўляецца абʼяднаньне ўсіх грамадзян краіны для вырашэньня праблемаў, якія стаяць перад дзяржавай. Раней Думбуя служыў у францускім замежным легіёне, а ў 2018 годзе вярнуўся ў Гвінэю.
Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com